Свята слова і кнігі

24 мая, книга24 мая славянскія народы святкавалі дзень памяці першых асветнікаў славянскіх народаў — святых Кірыла і Мяфодзія – Дзень славянскага пісьменства і культуры. У Дасовіцкай сельскай бібліятэцы да гэтай даты была падрыхтавана пазнавальная гадзіна «Па старонках славянскага пісьменства». Праводзілася яна ў школе з удзелам вучняў 5-8 класаў. Прысутнічала на мерапрыемстве настаўніца беларускай мовы і літаратуры Алена Леанідаўна Клімянкова.
Вучні ўспомнілі некаторыя звесткі з жыцця Кірылы і Мяфодзія, даведаліся, што славянскія асветнікі кананізаваны праваслаўнай царквой як Роўнаапостальныя і ўшаноўваюцца як святыя. У Балгарыі існуе ордэн Кірылы і Мяфодзія, у Беларусі ім узнагароджаны: П.Броўка, Н.Гілевіч і В.Нікіфаровіч. Славянская культура не ў’яўляецца без беларускага асветніка – Францыска Скарыны. Яго жыццё і дзейнасць непасрэдным чынам звязаны з усімі славянамі. У час правядзен-ня мерапрыемства рабяты нагадалі іншых беларускіх асветнікаў, пазнаёміліся са старажытнай славянскай азбукай «Кірыліцай», таксама адказвалі на пытанні віктарыны «Пісьменства і друк», азнаёміліся з кніжнай выставай «Вялікія і славутыя людзі».
Самымі актыўнымі былі Ліля Дуніна, Саша Лузанаў, Маша Дамарад. Набытыя веды дазволяць дзецям яшчэ больш ганарыцца сваімі продкамі, сваей краінай.

Алена Абрамовіч,
бібліятэкар Дасовіцкай
сельскай бібліятэкі.

Добавить комментарий