ЛІСТАПАД ГАДОЎ

стих, листопад, осень, любовьАдышло дзяцінства,
Скошана трава.
Адцвіла ўжо вішня,
Адцвіла вясна.

Праімчала лета
Ліўнямі- дажджамі,
Маладой каметай,
Сонечнымі днямі.

Саступіла восень –
Лістапад гадоў.
Інеем на косы –
Замяць халадоў.


Тамара Аўсяннікава

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован.