Нам – 80!

Сёлета наша газета адзначыць свой 80-гадовы юбілей.
Першы нумар раённай газеты “Камунар Магілёўшчыны” выйшаў у 1931 годзе.
1928-1932 гады ўвайшлі ў гісторыю Магілёўшчыны як гады карэнных экана-мічных, сацыяльных і культурных змен у вёсцы. З аднаго боку калектывізацыя несла з сабою прагрэс, з другога – гэта былі гады беззаконнасці, умацавання дыктатуры, а разам з тым, масавых рэпрэсій і генацыду.
У той час газета давала перадавую інфар-мацыю аб рэформах, узбуйненні гаспадарак, стварэнні прадпрыемстваў, заклікала да ўдарнай працы. Усе гэта перадавалася з вуснаў у вусны, бо на той час мала хто ўмеў чытаць і пісаць.
У студзені 1938 года газета змяніла назву на “Бальшавік Магілёўшчыны”.
Гэтыя гады былі адметныя мэтана-кіраванай работай па ліквідацыі непісь-меннасці, вялікая ўвага надавалася сельскагаспадарчым навукам, а таксама распаўсюджванню перадавога вопыту.
І, вядома, газета была незаменным агітатарам і інфарматарам насельніцтва, улічваючы тое, што павялічвалася колькасць пісьменных, а гэта значыць — і чытачоў.
Апошняя перадваенная пяцігодка стала завяршаючай калектывізацыю. У1935 го-дзе ў раённай газеце быў шырока асветлены ІІ Усесаюзны з’езд калгаснікаў – ударнікаў, які прыняў новы Статут сельгасарцелі. А ў 1940 годзе з рук у рукі разам з газетай пераходзіла радасная навіна аб тым, што Галоўны камітэт Усесаюзнай гаспадарчай выставы ўзнагародзіў малым сярэбраным медалём і грашовай прэміяй перадавікоў сельскай гаспадаркі Магілёўскага раёна.
Рэспубліка набірала моц, і людзям у першыя хвіліны цяжка было паверыць, што ўсе рушыцца, калі пачалася Вялікая Айчынная вайна.
Раённая газета не згінула, не здалася, а пайшла ў бой разам з народам, будучы ў падполлі.
У 1943 годзе стала выходзіць пад назвай “Партызанская праўда”, рэдактарам якой быў Сяргей Ігнатавіч Мэттэ. У тыя гады “раёнка” расказвала аб дзейнасці атрадаў народнага апалчэння, давала звесткі аб баях на фронце, пісала пра мужнасць і гераізм абаронцаў Айчыны, з’яўлялася сімвалам стойкасці нашага народа, вялікага патрыятызму, самаахвярнасці і адданасці сваёй Радзіме.
З 1944 года раённая газета пачынае выходзіць пад назвай “Соцыялістычная праца”. 28 чэрвеня 1944 года Магілёўскі раён быў вызвалены ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў. На захадзе яшчэ ішла вайна, а нашы землякі ўжо ўзяліся аднаўляць разбураную вайной народную гаспадарку. І ў гэтыя часы раённая газета была побач з народам на самых цяжкіх участках працы, расказвала аб дасягненнях, аператыўна рэагавала на кожную навіну, актыўна асвятляла перадавы вопыт працаўнікоў народнай гаспадаркі.
Пачатак 1946 года. Раённая газета выхо-дзіць на 2-х старонках тыражом 1 тысяча экзэмпляраў. Адказны рэдактар – Н. І.Левін. Друкуецца ў друкарні імя Молатава. У студзені месяцы выходзіць 7 нумароў.
29 нумар раённай газеты за 21 красавіка 1946 года падпісваецца адказным рэдактарам Маркам Максімавічам Сідарэнкам, які ўзначальваў газету па 1953 год.


Падрыхтавала Святлана Дзядушка.
(Працяг будзе)

Добавить комментарий