Нам – 80!

(Працяг. Пачатак у № 44, 45, 47, 58, 59).

1956 год. У раённай газеце шырока асвятляецца XX з’езд Камуністычнай партыі Савецкага Саюза. У гонар з’езда калектывы галін народнай гаспадаркі бяруць павышаныя абавязацельствы. Загалоўкі матэрыялаў у газеце — наглядная ілюстрацыя: “Створым багацце бульбы і гародніны!”, “За паспяховае выкананне перспектыўнага плана!”, “За баявую, дзейсную агітацыю!”, “Абавязацельствы ў дзеянні”, “Павышаць ідэйны ўзровень заняткаў у гуртках і школах!”, “Калгаснікі раёна адабраюць пастановы партыі і ўрада па калгаснаму будаўніцтву”.

Адной з прыярытэтных з’яўляецца тэма ільнаводства. Ёй прысвячаюцца цэлыя газетныя старонкі, загалоўкі: “Ільнаводства — ключ да ўздыму грамадскай гаспадаркі”, “Лён — наша багацце”, “За высокі ўраджай ільну” і г.д.

Па-ранейшаму ў газеце друкуецца шмат матэрыялаў па перадавому вопыту, часта сваімі думкамі дзеляцца жывёлаводы, механізатары, выкрываючы недахопы ў рабоце калег па працы і спецыялістаў. Да прыкладу, калгаснікі Вендаражскага сельсавета напісалі аб дрэннай рабоце кінамеханіка, тут жа жыхары вёскі Бялевічы расказалі пра загадчыка ветпункта, які “браў хабар”.

Зноў жа, на старонках газеты мае месца інфармацыя аб асноўных падзеях у краіне і за яе межамі, такая як “Прыбыццё ў Бухарэст таварыша Н.С.Хрушчова”, “Загад Міністра абароны СССР Маршала Савецкага Саюза Г.Жукава”, “Аб устанаўленні медаля “За асваенне цалінных зямель”, “Два міліярды кілават-гадзін электраэнергіі выпрацавала Куйбышэўская ГЭС”, “Дэк-ларацыя Міжнароднай Дэмакратычнай федэрацыі жанчын” і інш.

У канцы года ў газеце павялічваецца колькасць здымкаў. Відавочна, што з’яўляецца свой фотакарэспандэнт.


Падрыхтавала
Святлана Дзядушка.
(Працяг будзе).

Добавить комментарий