Узнагароды – лепшым хлебаробам

Учора на мехдвары ААТ «Фірма «Кадзіна» адбылося ўрачыстае ўзнагароджванне лідэраў гаспадаркі на ўборочнай-2011.
Начальнік упраўлення сельскай гаспадаркі і харчавання Магілёўскага райвыканкама С.Дз.Ігнаценка павіншаваў перадавых камбайнераў з дасягненнямі і ўручыў вымпел экіпажу камбайнераў А.М.Казарыцкаму і памочніку А.В.Новаку, якія намалацілі больш за тысячу тонн збожжа.
Разам з пажаданнямі далейшых поспехаў у працы Падзячны ліст і грашовую прэмію атрымаў ад старшыні Магілёўскай абласной арганізацыі Беларускага прафсаюза працаўнікоў культуры В.А.Афанасенкі лепшы вадзіцель сельгаспрадпрыемства П.С.Якімцаў, які перавёз больш за ўсіх збожжа.
Ганаровую грамату і грашовую прэмію ад раённага камітэта прафсаюза работнікаў АПК уручыў камбайнерам старшыня райкама профсаюза В.І.Разганаў, які таксама павіншаваў усіх хлебаробаў з поспехамі ў працы.

Тэкст і фота Юліі ЛУНЁВАЙ.

Добавить комментарий