Няўдалае каханне

Я ў цябе закахаўся.
Я цабе палюбіў.
Побач клён заляцаўся
Да сябровак-рабін.

Ты казала: нязграбны
Я ў цябе кавалер.
Добра, што не пахабны
І ўнушаю давер.

Ты прыгожай маною
Мяне зглузду звяла.
І ніколі са мною
Шчыраю не была.
Колькі гора і болю
Я ў душы перанёс.
Праклінаў сваю долю,
Мора выплакаў слёз.

Ціха клён заляцаецца
Да сябровак-рабін.
Толькі мне не кахаецца.
Я застаўся адзін.

Добавить комментарий