“Лепшая хатка для птушак” – конкурс сярод студэнтаў Магілеўскага агралесатэхнічнага каледжа

Кожнай птушцы – па хатцы

У Магілёўскім агралесатэхнічным каледжы штогод праходзіць не зусім звычайны конкурс – на лепшую хатку для птушак. Шпакоўні майструюць у кожнай вучэбнай групе, пры гэтым прытрымліваюцца неабходных параметраў, а яшчэ – праяўляюць фантазію і творчы падыход, у чым мы ўпэўніліся, калі на днях прысутнічалі на падвядзенні вынікаў чарговага такога конкурсу.

Праходзіў ён пад эгідай маладзёжнага грамадскага аб’яднання БРСМ і быў прымеркаваны не толькі да Дня птушак, які мы будзем адзначаць 1 красавіка, але і ўвогуле да масавага прылёту пярнатых.

На ўрачыстай лінейцы дырэктар каледжа Г.М.Маліноўскі ўзнагародзіў пераможцаў конкурсу ганаровымі граматамі. А потым змайстраваныя шпакоўні былі прыладжаны на дрэвы на тэрыторыі вучэбнай установы і ў заасадзе.

…На розныя лады птушкі вітаюць вясну. І няхай у кожнай з іх будзе свая хатка!

Наталля Кулакова.
Фота Алены САВІЦКАЙ.

Глядзець фоторэпартаж мерапрыемства:

3 thoughts on ““Лепшая хатка для птушак” – конкурс сярод студэнтаў Магілеўскага агралесатэхнічнага каледжа

  • 29.03.2012 в 10:28
    Permalink

    Да,в Буйничах, действительно, красиво!И большое дело, когда то,что создается людьми, ими же оберегается!

  • 24.03.2012 в 21:49
    Permalink

    То-то у нас в Буйничах так птицы поют здорово! И вообще, у нас самый лучший населенный пункт! Главные достопримичательности района здесь!!

Добавить комментарий