Самая старажытная кніга, якая сёння існуе на Магілёўшчыне, прадстаўлена на выставе “Адвечных кніг жывыя душы”

Выстава адкрылася ў абласным краязнаўчым музеі імя Е.Р. Раманава.

Экспазіцыя аб’ядноўвае ўні-кальныя музейныя прадметы, творы знакамітых дзеячаў навукі і культуры, шырока распаўсюджаныя выданні, характэрныя для сваёй эпохі.

Тут змешчана самая старажытная кніга, якая сёння існуе на Магілёўшчыне. Гэта выда-дзеныя ў 1590 годзе на польскай мове Якубам Вуекам “’Кароткія каталіцкія казанні на кожны тыдзень і кожнае свята на працягу года…”.

Шэраг экспанатаў прысвечаны творчасці знакамітых дзеячаў беларускай гісторыі і культуры: Адама Міцкевіча, Вікенція Сыракомлі, Францішка Багушэвіча, класікаў беларускай літаратуры – Янкі Купалы I Якуба Коласа, а таксама іх паслядоўнікаў – Максіма Танка, Уладзіміра Караткевіча, Васіля Быкава, Алеся Адамовіча, Ніла Гілевіча і іншых савецкіх беларускіх пісьменнікаў, сучасных навукоўцаў і літаратараў.
Выстава прэзентуе неардынарныя кнігі-веліканы і кнігі-мініяцюры, кнігі-лаўрэаты міжнароднага і нацыянальнага конкурсаў «Мастацтва кнігі».

Прадстаўлена фундаментальная бібліятэка магілёўскай мужчынскай гімназіі. Яна знаёміць з выданнямі, якія дапамагалі ў XIX -пачатку XX ст. выкладчыкам даваць сваім выхаванцам класічную адукацыю.

Добавить комментарий