Творчы праект да Года кнігі падрыхтавала Магілёўская абласная бібліятэка імя. У.І. Леніна

Творчы праект “У сугуччы мінулага з сучасным” падрыхтавала да Года кнігі Магілёўская абласная бібліятэка імя. У.І. Леніна. Аб гэтым карэспандэнту сайта паведамілі спецыялісты ўстановы культуры.

Па словах суразмоўцаў, праект дазволіць актывізаваць работу па папулярызацыі беларускай і краязнаўчай кнігі, выкарыстоўваючы ўвесь дакументны фонд, у тым ліку фонд Музейнага пакоя гісторыі кнігі і бібліятэкі, дзе сабраны пісьмовыя архіўныя дакументы, старажытныя і рэдкія кнігі, часопісы, прадметы матэрыяльнай культуры. Ён паспрыяе фарміраванню кніжнай культуры, павышэнню статуса кнігі, стварэнню станоўчага вобраза чытаючага чалавека, дазволіць прыцягнуць да чытання і карыстання бібліятэкай шырокія слаі насельніцтва.

“Адметнасцю ідэі з’яўляецца шырокая сацыяльная накіраванасць, магчымасць працаваць ва ўзаемадзеянні з установамі культуры і адукацыі, іншымі арганізацыямі, зацікаўленымі ў папулярызацыі кнігі і краязнаўчых ведаў, выхаванні павагі да роднай мовы”, – адзначылі спецыялісты.

Асноўная частка мерапрыемстваў праекта разлічана на вучняў сярэдніх і старшых класаў. Так, урокі бібліятэчна-бібліяграфічных ведаў накіраваны на фарміраванне кніжнай культуры вучняў. Відэа-ўрок па творчасці Цішкі Гартнага прызваны выклікаць цікавасць вучняў да асобы пісьменніка і рэпрэсіраванай літаратуры. Нетрадыцыйныя выставы на базе Музейнага пакоя да Сусветнага дня кнігі, Дня беларускага пісьменства і друку раскажуць аб развіцці беларускага кнігадрукавання ў кантэксце сусветнай гісторыі кнігі і будуць спрыяць выхаванню пачуцця гордасці за сваю краіну і прыцягненню моладзі да чытання.

Па пытаннях супрацоўніцтва звяртацца па адрасе:
г. Магілёў, вул. Крыленкі, д. 8
Тэлефоны: 22-47-63, 31-10-18
Час работы: 10.00 – 20.00
Выхадны: субота
Санітарны дзень: першы чацвер месяца

По информации http://region.mogilev.by

Добавить комментарий