Родная мова — як сэрца біццё (Віктарына)

Творы Купалы і Коласа кожны з нас вывучаў з пачатковых класаў. Мы раслі і выхоўваліся на “вобразах мілых роднага краю”, створаных гэтымі знакамітымі пісьменнікамі. А ці так добра ведаем жыццё і творчасць любімых класікаў беларускай літаратуры, як здаецца на першы погляд? Зразумець гэта дапаможа наша віктарына. Адказвайце на пытанні і дасылайце на паштовы або электронны адрас рэдакцыі.

1. Хто з пісьменнікаў стаў друкавацца раней: Янка Купала ці Якуб Колас?
2. Дзе і калі быў выдадзены першы зборнік Купалы, як ён называўся?
3. Хто са знакамітых рускіх аўтараў стаў першым перакладчыкам твораў Янкі Купалы на рускую мову?
4. Рэдактарам якой дарэвалюцыйнай газеты пэўны час быў Я.Купала?
5. З якой паэмай Я.Купалы звязваюць паходжанне назвы горада Магілёва?
6. Дзе атрымаў першапачатковую адукацыю Якуб Колас?
7. Як называецца першы надрукаваны твор Коласа?
8. Якія эпічныя творы Якуба Коласа па праву называюць візітнай карткай беларускай класічнай літаратуры?
9. Назавіце аўтара першага беларускага рамана?
10. Адкуль гэтыя радкі:

“Наш дзядзька,
мілы наш Антоні,
У дзіцячым часта быў палоне:
Вось так гуртом яго абсядуць
І час работы яго крадуць…”?

11. Хто аўтар слоў:

“Я не паэта, о крый мяне Божа!
Не рвуся я к славе гэткай німала..?”

Дасылайце вашы адказы да 30 красавіка!

Самых актыўных удзельнікаў віктарыны чакаюць прызы.

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован.