Наперад крочаць студэнцкія атрады

Гісторыя студэнцкага руху будаўнічых атрадаў налічвае амаль паўвека. Пачалася яна ў 1963 годзе, калі моладзь стала прымаць актыўны ўдзел у вялікіх будоўлях саюзнага на той час значэння.

Традыцыя ўносіць свой уклад у агульную важную справу і цяпер працягваецца сярод студэнтаў і навучэнцаў устаноў адукацыі. У гэтым можна было ўпэўніцца на ўрачыстай лінейцы, якая прайшла на базе ДУА “Магілёўскі агралесатэхнічны каледж імя К.П.Арлоўскага” і была пры-свечана пачатку працоўнага семестра 2012 года.

Навучэнцаў і ўсіх удзельнікаў урачыстасці віталі намеснік старшыні райвыканкама, начальнік Магілёўскага раённага штаба для каардынацыі дзейнасці студэнцкіх атрадаў В.К.Яленскі, начальнік аддзела па справах моладзі А.М.Купцова, першы сакратар райкамітэта грамадскага аб’яднання “БРСМ” М.А. Чахоўская, ветэраны студэнцкага руху, прадстаўнікі сельгаспрадпрыемстваў.

Пад гучныя апладысменты равеснікаў і гасцей выйшлі студэтцкія атрады. У раёне іх арганізавана шэсць, і ўпершыню за апошнія гады моладзь будзе ўдзельнічаць у будаўніцтве такіх важных вытворчых аб’ектаў, як малочна-таварныя фермы.

Уручаючы сімвалічныя пуцёўкі — накіраванні на працу, В.К.Яленскі адзначыў, што справа, якая даручана маладым людзям, патрабуе ад кожнага з іх адказнасці, ініцыятыўнасці і стараннасці. Намеснік старшыні райвыканкама нагадаў таксама аб неабходнасці прытрымлівацца правіл тэхнікі бяспекі падчас выканання работ і пажадаў рабятам поспехаў, аптымізму, натхнення ў працы.

Наказы маладым далі іншыя госці мерапрыемства. Свае пажаданні студэнтам адрасаваў дырэктар Магiлёўскага агралесатэхнічнага каледжа Г.М.Маліноўскі.

І вось крочаць студэнцкія адрады. Яны будуць працаваць не толькі на будаўніцтве ферм, але і зернетоку, у заасадзе, а таксама ў дзіцячым аздараўленчым комплексе “Каласок”.

У добры шлях, моладзь! І няхай гэта лета падорыць незабыўныя ўражанні і працоўную рамантыку.

Наталля Чабан.
Здымкі Алены Савіцкай.

Добавить комментарий