Да Года кнігі ва ўсіх бібліятэках Магілеўскага раёна праводзіцца шэраг тэматычных мерапрыемстваў

У калейдаскопе цікавых мерапрыемстваў

Да Года кнігі ва ўсіх бібліятэках раёна праводзіцца шэраг тэматычных мерапрыемстваў. Адкрыты і дзейнічаюць кніжныя выстаўкі: “Книги-юбиляры 2012 года для детей”, “Пісьменнікі-юбіляры 2012 года”, “Песняры зямлі беларускай” (да 130-годдзя Я.Купалы і Я.Коласа), “Падарожжа ў кніжкіну дзяржаву” і інш..

Да юбілея Я.Купалы, які мы адзначалі ў ліпені, адбыліся гучныя чытанні, літаратурныя гадзіны, прэзентацыі кніг, віктарыны па творах пісьменніка, завочныя падарожжы і г.д..

З мэтай папулярызацыі лепшых твораў пісьменнікаў у бібліятэках сістэмы на працягу года праходзяць акцыі: “Книговорот” (Рэчкаўская б/ф); “Чытаем па-беларуску”; “Книги почетных дарителей”. Для нашых карыстальнікаў падрыхтаваны стэлажы з вершамі, прозай, выданнямі па гісторыі, фальклору, этнаграфіі, папулярнымі дэтэктывамі, раманамі аб каханні.

Пра некаторыя мерапрыемствы раскажам падрабязней. Да прыкладу, краязнаўчае падарожжа “Зямля, дзе пачаўся твой лёс”, якое правяла Вендаражская бібліятэка для навучэнцаў 4 – 5 класаў. Яго дэвіз: «Галоўнае ў жыцці чалавека — гэта зямля, дзе пачаўся лёс». У час завочнага падарожжа гучала беларуская мелодыя, якая нагадала, што гаворка пойдзе пра нашу родную Беларусь. Дзеці ўспомнілі, чаму яна так называецца, якая птушка з’яўляецца сімвалам краіны і як яны разумеюць паняцце “малая радзіма”. Бібліятэкар паведала пра сем цудаў Беларусі. З задавальненнем вялася гаворка пра знакамітых пісьменнікаў нашай Радзімы Я.Купалу і Я.Коласа, 130-годдзе якіх адзначаецца сёлета.

У Рэчкаўскай бібліятэцы прайшла краязнаўчая гадзіна “Куточкі роднай Магілёўшчыны”, у ходзе якой удзельнікі даведаліся пра гісторыю нашага краю, пра тое, што Магілёўская губернія створана па ўказу Кацярыны ў 1772 г., а як вобласць існуе з 15 студзеня 1938 г. Бібліятэкар расказала таксама пра геаграфічнае месца-знаходжанне, адміністрацыйны падзел г.Магілёва і вобласці, пра іншыя старажытныя гарады і іх гісторыю: Крычаў і Мсціслаў. У ходзе краязнаўчай гадзіны дэманстраваліся выданні гісторыкаў і краязнаўцаў, пры-свечаныя Магілёўшчыне, творы мясцовых пісьменнікаў, якія прапанаваны для чытання.

Для падлеткаў была праведзена літаратурная гадзіна “Его любовь, как солнечный восход…”, прысвечаная Наталлі Ганчаровай – жонцы А.С.Пушкіна, жанчыне, якую пісьменнік любіў больш за жыццё. Юныя чытачы пачулі гісторыю кахання і вернасці. За шэсць гадоў шлюбу Пушкін паўтара года адсутнічаў дома (Міхайлаўскае, Болдзіна), але за гэты час ён напісаў жонцы 78 пісем, і ўсе яны былі поўныя любові і пяшчоты. Цікава было падлеткам даведацца, што адбылося з Наталляй Ганчаровай пасля таго, як абарвалася ад кулі жыццё паэта. У канцы літаратурнай гадзіны былі рэкамендаваны кнігі Пушкіна.

У Брылеўскай бібліятэцы арганізавана конкурсна-гульнявая праграма “До встречи, детства островок!”, у якой прымалі ўдзел вучні 1 – 6 класаў. Ад вядучага дзеці даведаліся, калі і дзе была створана першая Дэкларацыя правоў дзіцяці, Канвенцыя аб правах дзіцяці. Рабяты прымалі актыўны ўдзел у віктарыне; адгадвалі песні па іх апісанню; адказвалі на пытанні бліц-турніра; на аснове некалькіх слоў спрабавалі ўспомніць прыказкі і інш. Мерапрыемства вельмі спадабалася дзецям, яны засталіся задаволенымі.

“Год вялікіх юбіляраў” пад такой назвай праходзіў метадычны дзень з супрацоўнікамі бібліятэк Магілёўскай РЦБС, ён быў прысвечаны 130-годдзю Я.Купалы і Я.Коласа.

Метадычны дзень складаўся з выступлення дырэктара Магілёўскай РЦБС на тэму: “Роля бібліятэк у прапагандзе лепшых кніг беларускіх пісьменнікаў”; метадычных парад “Душа народа ў песнях іх жыве”; адбылася таксама “Трыбуна бібліятэчнага вопыту” аб мерапрыемствах да юбілея класікаў беларускай літаратуры. Вопытам дзяліліся супрацоўнікі Кадзінскай, Усходаўскай, Пашкаўскай, Мастоцкай, Раманавіцкай бібліятэк. Падвяла вынікі выступленняў калег метадыст І катэгорыі аддзела бібліятэчнага маркетынгу ЦБ ЦБС І.У.Куляшова. Падчас сустрэчы былi прапанаваны выстаўка-прагляд “Свет Купалы і Коласа”; агляд гукавых электронных выданняў “Белорусская книга на электронных носителях”; мультымедыйная прэзентацыя “Песняры зямлі беларускай”.

Год кнігі працягваецца, і бібліятэкі абавязкова прапануюць сваім карыстальнікам новыя мерапрыемствы.

С.Л.Лабецік,
дырэктар РЦБС.

Добавить комментарий