ГУМАР І САТЫРА: ПЕДАГАГІЧНА-ВЫХАВАЎЧЫ ПАРНАСІК

ВОСЬ ДЫК СМЕЛАСЦЬ! Настаўнік кажа на педсавеце:
— Не, працаваць стала зусім немагчыма. Настаўнік баіцца дырэктара. Дырэктар — інспектара. Інспектар — правяраючых з міністэрства. Міністр — бацькоў. І толькі дзеці нікога не баяцца!
АМАЛЬ СТАТЫСТЫКА. На адну настаўніцкую стаўку есці няма чаго, на дзве — некалі.
АПТЫМІСТ. Матэматык-апты-міст нават на могілках бачыць замест крыжоў адны плюсы.
АДРАЗУ ЗНІКАЕ. Энергія — гэта тое, што маецца ў вялікай колькасці ў кожнага дзіцяці, але адразу знікае, калі папросіш яго што-небудзь зрабіць.
ЖЫЦЦЁВАЯ ФІЛАСОФІЯ. Дзяцей цікавіць адкуль усё бярэцца, дарослых — куды ўсё знікае.
КЕМЛІВЫ. Хлопчык:
— Вось зімою я нарадзіўся. Цяпер растлумачце, адкуль я ўзяўся? Буслоў няма, капуста не расце…
РАЗУМНЫЯ ЦАЦКІ. Завод вырабаў з чыгуну прыступіў да выпуску цацак. З гэтымі цацкамі вы заўсёды знойдзеце сваё дзіця там, дзе яго пакінулі.
СПРАВАЗДАЧНАЕ. Вынікі міну-лага года: бацькоўскі рамень з пражкай быў прызнаны лепшым настаўнікам года.
АДКАЗВАЮЧЫ. На ўроку настаў-ніца пытаецца ў вучня:
— Хто такія прытворшчыкі?
— Прытворшчыкі — гэта тыя на-стаўнікі і дзеці, якія ходзяць у школу з вясёлым настроем.
БУЛЬБЯНОЕ ПРАВА. Настаўнік гісторыі ў вясковай школе, якому вучні кожны год капалі бульбу, вырваў з усіх падручнікаў параграф пра адмену прыгоннага права ў 1861 годзе.
ЭКАНАМІСТ ПАДРАСТАЕ. Ці магу я разлічваць на долю ў мацярынскім капітале, калі менавіта я папрасіў у маці браціка?
УСЯМУ СВОЙ ЧАС! Не абурайцеся, калі вас дзіця пабудзіла крыкам у тры гадзіны ночы. Хутка вы будзеце рады, калі яно наогул у гэты час будзе дома!
ВЫВЕРАНЫ БАЛАНС. Збалансаванае харчаванне ва ўяўленні дзяцей: гамбургер у правай руцэ, хот-дог — у левай, жавачка — у кішэні.
ГУЛЬНЯ ПАМЯНЯЛАСЯ. Мяч яшчэ ляцеў у акно кабінета дырэктара школы, а дзеці ўжо гулялі ў хованкі!
ФІЛАСОФСКІ ГЛОБУС ДЛЯ МАТУЛІ. Дзіця для маці — цэлае чалавецтва.
КАБ НЕ НАШКОДЗІЦЬ! Калі бацькі заўважаюць у сваіх дзецях не толькі добрае, то робяць гэта яны выключна дзеля таго, каб дзеці сталі яшчэ лепшымі!
АХВЯРЫ РЭКЛАМЫ. Дзеткі 21 ста-годдзя часта адмаўляюцца есці тое, што не танцуе па тэлебачанні.
НА ДЫЕТУ! Вучаніцы пара ху-дзець — калі яна купіла абруч, а ён ёй якраз!
БЯДА НЕ ПРЫХОДЗІЦЬ АДНА. Больш за ўсіх ад крызісу пацярпеў хлопчык Стасік. Ён атрымаў «нездавальняюча» ў той дзень, калі яго нервовы бацька трапіў пад скарачэнне.
БЫЛОЕ І ДУМЫ. Выпускнік Віталь успамінае:
— Я заўсёды па матэматыцы ўраўненні рашаў хутка, а мой сусед па парце Пятрок — правільна!
НЕЗАБЫЎНЫ ВЫПУСКНЫ. На сваёй выпускной стужцы Андрэй напісаў свой хатні адрас, мамін мабільны і сваю групу крыві — і не пралічыўся!
Канстанцін КАРНЯЛЮК,
педагог.
22. ІНТЭЛЕКТУАЛЬНЫ І ХІТРЫ. Настаўнік фізкультуры аніяк не можа абыграць у шахматы настаўніка працы, таму што апошні выстругаў сабе два дадатковыя фярзі!
23. ХУТЧЭЙ ДОЙДЗЕ! Некаторых дзетак трэба вучыць плаваць не ў басейне, а проста скідваючы з берага ў раку.
24. ПАМЫЛКА ДАРОСЛЫХ. Дарослыя памылкова думаюць, што дзеці – воск, пластылін і гліна, і з іх можна што хочаш вылепіць.
25. ТАК АДБЫВАЛАСЯ ЭВАЛЮЦЫЯ. Вучачыся хадзіць на дзвюх, чалавек, пастаянна падаючы, балюча пашкоджваўся, але пакуты ўсё роўна не вярнулі яго назад – у пячору.
26. НА ЗАМЕТКУ. Выхавальніку абавязкова трэба не толькі ведаць, якімі думкамі запоўнены розум і сэрца давераных яму дзетак, але і не перапаўняць іх дурным і шкодным.
27. ДРЭННЫ І ДОБРЫ. Чым адрозніваецца дрэнны вучань ад добрага? Дрэннага б’юць бацькі, а добрага – вучні.
28. НЕПАРАЗУМЕННЕ. Першакласніка бацькі цягнуць у школу, ён упарціцца: – Адзінаццаць год! За што-о-о?!
29. Калі памперс цісне спераду – значыць, маленства ўжо скончылася.

З павагай Канстанцін Сцяпанавіч КАРНЯЛЮК, педагог

Добавить комментарий