На конкурс “Моя подружка”

Мая сябровачка – малеча
Аднойчы, атрымаўшы “пару”,
Я ціха плакала ў кутку.
I раптам адчуваю:нехта
Мяне трымае за руку.
Гляджу: маленькая дзяўчынка.
Ну першакласніца, мабыць.
Чаго ёй ад мяне патрэбна?
Адной мне хочацца пабыць.
“Чаго ты?” — у дзіця пытаю,
Сціраю вільгаць з-пад вачэй.
” А ты чаго?” — яна ў адказ мне.
3-пад носа слёз цячэ ручэй.
Малое сінімі вачыма
Глядзіць, міргае на мяне.
Ад жалю скрывіліся вусны.
Ну, як жа адштурхнеш яе!
Мне смешна стала, я кажу ёй:
“Ну хопіць гора гараваць!
Трымай цукерку і не “хлюпай”,
Лепш будзем разам сябраваць”.
3 тае пары, куды б ні йшла я,
Мая сябровачка за мной.
Як цень, ях хвосцік, як рап’іна.
Ну што рабіць ты будзеш з ёй!
Мяне сяброўка паважала,
Я для яе — аўтарытэт.
На нейкі конкурс акварэллю
Намалявала мой партрэт.
3 таго партрэта рагатала ўся школа…
Было мора слёз…
А да мяне дайшло ў той момант,
Што сябраваць трэба ўсур’ёз.
Не цацка нашае сяброўства.
Назваўся сябрам — будзь такім.
За сябра трэба пазмагацца.
I не “здаваць” яго другім!
Сталее і расце малеча.
Як хутка-хутка час ідзе!
А я ўпэўнена: сяброўка
У жыцці мяне не падвядзе!

Марыя Дамарад,
8 клас “Дасовіцкі
навучальна-педагагічны
комплекс дзіцячы
сад-базавая школа”.

Добавить комментарий