З юбілеем!Магілёўская вобласць!

З юбілеем!
Магілёўская вобласць!

DSC00563Віншаванні прымаў Прыдняпроўскі край 26 студзеня ў час урачыстага пасяджэння, прысвечанага 75-годдзю Магілёўскай вобласці.

Тэатралізаваныя мініяцюры ў выкананні артыстаў з Ві-цебскай, Гомельскай, Брэсцкай, Гродзенскай і Мінскай абласцей у пачатку мерапрыемства сталі яркім відовішчам прыгажосці, радасці і шчасця, сімвалам яднання і працвітання нашай краіны.
На свята былі запрошаны кіраўнікі Адміністрацыі Прэзідэнта, міністэрстваў, Магілёўскага аблвыканкама, а таксама духавенства, дзеячы культуры і мастацтваў Беларусі і замежных краін, прадстаўнікі абласцей Беларусі, гарадоў-пабрацімаў.
Па даручэнню Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь

А.Р.Лукашэнкі Прывітальны адрас жыхарам Магілёўшчыны ўручыў старшыні Магілёўскага аблвыканкама П.М.Рудніку першы намеснік главы Адміністрацыі Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь А.М. Радзькоў.

“Сёння Магілёўшчына мае важкі вытворчы, інтэлектуальны, інвестыцыйны патэнцыял і ўносіць значны ўклад ва ўмацаванне айчыннай эканомікі, развіццё навукова-тэхнічнага прагрэсу, адукацыі і культуры, — гаварылася ў Прывітальным адрасе. Усё гэта стала вынікам працы некалькіх пакаленняў нашых землякоў. Менавіта яны, таленавітыя, адукаваныя, дзейсныя і прадпрымальныя людзі, з’яўляюцца галоўным здабыткам вобласці». Выказваючы ўпэўненасць у тым, што магілеўчане пра-доўжаць лепшыя традыцыі і ўпішуць нямала новых старонак у гісторыю сваёй малой радзімы і ўсёй Беларусі, Прэзідэнт перадаў пажаданнi моцнага здароўя, шчасця і дабрабыту жыхарам Прыдняпроўскага краю.

Прывітальны адрас ад кіраўніцтва Рэспублікі Беларусь магілеўчанам перадаў намеснік прэм’ер-міністра М.І. Русы з самымі найлепшымі пажаданнямі.DSC00566_0

Віншуючы землякоў з юбілеем, аб гераічным мі-нулым узгадаў старшыня Магілёўскага аблвыканкама П.М.Руднік, разам з тым успомніў пра подзвіг ветэранаў Вялікай Айчыннай вайны, выказаў павагу да працаўнікоў, якія ў мірны час праслаўляюць сваю вобласць і краіну. “Нашай вобласцю пройдзены доўгі і цярністы шлях, а яе гісторыю пісалі моцныя духам людзі, якія заўсёды з’яўляліся галоўным здабыткам Прыдняпроўскага краю… І сёння ардэнаносная Магілёўшчына — гэта квітнеючы рэгіён з магутнейшай прамысловасцю і сельскагаспадарчым патэнцыялам, развітой сацыяльнай інфраструктурай, жывапісным прыродным ландшафтам…

Упэўнены, што нашы сумесныя намаганні зробяць Прыдняпроўскі край яшчэ мацнейшым, яшчэ прыгажэйшым і дазволяць па праву называцца жамчужынай незалежнай Беларусі”, — адзначыў губернатар.

Стоячы віталі дзеці і ўнукі ветэранаў Вялікай Айчыннай вайны, словы падзякі таксама былі сказаны ў адрас былых губернатараў вобласці.

DSC00641Адным з самых яскравых момантаў стала ўручэнне заслужаным людзям рэгіёна спецыяльнай прэміі Магілёўскага аблвыканкама “Чалавек года”. З нашага раёна гэтай ганаровай узнагароды ўдастоены дырэктар ААТ “Агракамбінат “Усход” Віктар Фёдаравіч Пінчук.

Хочацца адзначыць таксама, што ў ліку 15 лаўрэатаў прэмію “Чалавек года” атрымаў Яўген Рафаілавіч Баскін — генеральны дырэктар СЗАТ “Сервалюкс”, у які ўваходзіць філіял “Сервалюкс Агра” Магілёўскага раёна.

Дзякуючы за высокую адзнаку дзейнасці, Я.Р.Баскін падкрэсліў, што нягледзячы на розныя прафесіі, працаўнікоў аб’яднаўвае адно: жаданне зрабіць усё магчымае, каб жыццё стала лепшым, а краіна – квітнеючай.

Разам са словамі падзякі лаўрэатам прэміі за значны ўклад у сацыяльна-эканамічнае развіццё рэгіёна губернатар выказаў такія словы: “Я спадзяюся, што і ў далейшым сваёй добрасумленнай працай вы будзеце актыўна ўдзельнічаць у развіцці роднага краю, у эканамічным і духоўным аздараўленні нашага грамадства”.

Да юбілею была прымеркавана яшчэ адна падзея. Міністр культуры Рэспублікі Беларусь Б.У.Святлоў уручыў Магілёву сертыфікат аб прыданні гораду статуса культурнай сталіцы Беларусі. Першым гэта званне ў нашай краіне атрымаў горад Полацк, далей Гомель і Нясвіж.

Сёлета Магілёў стаў культурнай сталіцай Беларусі і СНД. Высокі статус культурнай сталіцы — яшчэ адна цагліна у будынку Магілёўшчыны, якой міністр культуры пажадаў светлай будучыні.DSC00613

Няхай вясёлка творчасці зіхаціць над Прыдняпроўем! Ва ўнісон гэтым словам прайшоў канцэрт з удзелам зорак беларускай эстрады — нашых землякоў. Радасцю і светам была напоўнена музычная кампазіцыя моладзі і дзяцей!

Квітней, наша краіна! Будзь шчаслівым заўжды, Прыдняпроўскі край!

***
Пасля ўрачыстай цырымоніі удзельнікі яе выехалі на буйнейшыя прадпрыемствы Магілёўшчыны, дзе азнаёміліся з вытворчасцю і даведаліся пра новыя тэхналогіі, якія дазваляюць выпускаць канкурэнта-здольную прадукцыю.

Да прыкладу, на РУП завод “Магілёўліфтмаш”, прадстаўнікі некалькіх дэлегацый азнаёміліся з рознымі мадэлямі ліфтоў. Усяго ж вытворчая праграма прадпрыемства налічвае іх больш 80 найменняў. Высокая якасць і канкурэнтаздольнасць магі-лёўскіх ліфтоў пацвярджаецца ростам попыту на гэту прадукцыю, і як вынік — толькі за перыяд з 2002 па 2009 гады вытворчасць ліфтоў вырасла амаль у тры разы.

DSC00545Акрамя таго мадэрнізацыя вытворчасці дазволіла асвоіць выпуск тэхнікі для сельскай гаспадаркі, такой як дыскавы і камбінаваны глебаапрацоўчыя агрэгаты, апрысквальнікi. На заводзе вырабляюць дэталі і вузлы для зернеачышчальна-сушыльных комплексаў, абсталяванне для жывёлагадоўчых комплексаў. І знакаміты здрабляльнік дробналесся, які прымяняецца для расчысткі тэрыторый ад кустоў, пнёў і невялікіх дрэў — гэта таксама ўдалы праект завода.
Засталося толькі згадзіцца з прагучаўшым выказваннем, што мадэрнізацыя — гэта, сапраўды, здорава, гэта крок наперад і, безумоўна, надзейнае заўтра.

Святлана ДЗЯДУШКА.
Фота: з сайта Магілёўскага аблвыканкама і Алега Файніцкага.

Добавить комментарий