Вольга МАЛІНІЧ “Ускормлены капіталізмам Захада”

Ускормлены капіталізмам Захада,6e87aeafaa87
Фашыст з бліцкрыгам нёсся
на Усход,
Смакуючы ўжо перамогу загадзя,
Ды не сувораўскі быў пераход.

Навейшай гільдыі вар’ят,
тэўтон-маляр,
Ігнараваў гісторыю вякоў
I, як заслужаны на цэлы свет
махляр,
Прынёс ганьбу — праклён
тэўтонам зноў.

Фашыст сябе увекавечыў, як ніхто:
Рабоў з Усходу землякам прывёз,
На поле — попел ад ахвяр гадоў
на сто
I цэлыя вагоны енку — слёз.

У бой перад сабой гнаў мірных
жыхароў,
Тапіў, страляў, нявечыў ўсіх дзядоў,
Што клалі грэблі, мост або капалі
роў,
I рабаваў усіх, сірот і ўдоў…

Усеяна касцьмі ўся наша
Беларусь —
Суцэльны цвінтар, часам без імён,
Бо тут загінуў кожны трэці беларус
I вызваліцелі. Ім — вечны сон,

Ім — слава, помнікі і добры успамін.
Фашыстам — ад усіх ахвяр
праклён,
На пахаваннях іх хай вырасце палын,
3 асіны кол — ім помнік, толькі ён.

Вольга МАЛІНІЧ,
в.Сідаравічы

Добавить комментарий