«ПН» выбрала пераможцаў сярод сваіх чытачоў

Приднепровская нива. Награждение читателейДобрай падзеяй адзначыўся пачатак тыдня для нашай газеты і пэўных чытачоў. У рамках конкурсу “Сябрам “Прыдняпроўскай нівы” — падарункі” вызначыліся тры пераможцы: Міхаіл Ільіч Казлоў, Валянціна Міронаўна Разумнікава і Таццяна Іванаўна Савіцкая.

Учора, у рэдакцыі газеты, ва ўрачыстых абставінах галоўны рэдактар С.Р.Дзядушка ўручыла падарунак М.І.Казлову, падзякаваўшы за шматгадовае супрацоўніцтва і вернасць раённай газеце. Шчырыя словы ўдячнасці за патрыятычнае выхаванне моладзі адрасаваў ветэрану начальнік аддзела ідэалагічнай работы, культуры і па справах моладзі райвыканкама Аляксей Васільевіч Пруднікаў.

Начальнік аб’яднанага цэха паштовай сувязі “Магілёўскі філіял РУП “Белпошта” Таццяна Анатольеўна Шынкевіч пажадала Міхаілу Ільічу моцнага здароўя, а “Прыдняпроўскай ніве” — больш такіх чытачоў.приднепровская нива. Могилев. Награждение читателейприднепровская нива. Могилев. Награждение читателейприднепровская нива. Могилев. Награждение читателей

Міхаіл Ільіч Казлоў — пазаштатны аўтар раённай газеты з 1956 года. Так як дзейнасць яго 37 гадоў была звязана з працай ва ўзброеных сілах, асноўная тэматыка публікацый – патрыятызм. З’яўляючыся членам райсавета ветэранаў, Міхаіл Ільіч шмат піша пра гады ваеннага ліхалецця, праводзіць сустрэчы з моладзю, расказваючы аб Радзіме і маральных каштоўнасцях, да якіх павінен імкнуцца грамадзянін Айчыны.

Пазнаўшы цяжкую працу з маленства, калі ў 13 гадоў давялося ўзваліць на сябе абавязкі па гаспадарцы за бацьку, які загінуў, ён ведае кошт хлеба і мірнага неба. Сына, унука, унучку, праўнука і праўнучку вучыць быць чэснымі, праўдзівымі, цаніць тое, што маюць. Міхаіл Ільіч ганарыцца сваімі нашчадкамі, якія выраслі працавітымі, адукаванымі – гэта самая вялікая радасць.

Што датычыць раённай газеты, то ветэран лічыць яе галоўным ідэолагам, прапагандыстам, сцвярджаючы, што “Прядняпроўская нiва” дапамагае жыць і стала ўжо як член сям’і. Патрыёт сваёй Радзімы М.І.Казлоў усім сэрцам любіць Беларусь, задаволены пераўтварэннямі, якія адбываюцца ў краіне, і жадае толькі росквіту ды светлай будучыні ўсім.

Як расказаў старшыня Буйніцкага сельсавета Аляксандр Віктаравіч Харытоненкаў, Валянціне Міронаўне Разумнікавай з вёскі Цішоўка Буйніцкага сельсавета 20 ліпеня павінна споўніцца 87 гадоў. Жанчына смяецца: “Калі б крыху пазней прыехалі, якраз папалі б на імяніны”.

Раённую газету выпісвае даўно і, калі нават пачала кепска бачыць, знайшла выйсце – чытае з лупай. Вельмі падабаюцца ёй апавяданні, вершы, любіць, калі напісана што дзе робіцца ў сельскай гаспадарцы.

Нягледзячы на цяжкае пасляваеннае жыццё, а пасля 60-ці гадоў інваліднасць – яна застаецца вялікім аптымістам, будучы ўпэўненай, што асабісты лёс склаўся шчасліва.приднепровская нива. Могилев. Награждение читателейприднепровская нива. Могилев. Награждение читателейприднепровская нива. Могилев. Награждение читателей

Працавала бухгалтарам ў калгасе імя Дзяржынскага, сакратаром сельсавета, даяркай і загадчыцай фермы ў калгасе “Маяк камунізма”. Разам з тым была дэпутатам, членам праўлення, як гаворыць, любая праца ў радасць, калі адносішся да яе з душой.

Валянціна Міронаўна з цеплынёй успамінае добрых людзей, якія сустракаліся на шляху, а самым вялікім здабыткам лічыць шэсць дачок, 9 унукаў і 9 праўнукаў. Яны яе ніколі не забываюць, даглядаюць, дапамагаюць ва ўсім. “Цяпер толькі радавацца жыццю, галоўнае, каб адзін да аднаго з дабром адносіліся”, — гаворыць Валянціна Міронаўна. На развітанне яна пажадала, каб краіна наша з кожным днём багацела, а раённая газета — квітнела.

“Ещё хочу я вам сказать:
От всей души желаю
Белорусам здоровыми быть,
А «Ніве» — урожайной».

Вось такія радкі падаравала В.М.Разумнікава, за што мы ёй удзячны, а яшчэ – за аптымізм, які дае веру не толькі ёй самой, але і тым, хто побач.

Яшчэ да адной нашай чытачкі – Таццяны Іванаўны Савіцкай мы завіталі ў вёску Куты Вендаражскага сельскага савета разам з упраўляючым справамі сельвыканкама Галінай Фядосаўнай Фурсавай.

Бадзёрая, энергічная жанчына ну ніяк не выглядала на 91-гадовую бабулю. Сапраўды, як кажуць, загартаваных людзей і старасць не бярэ.

Таццяна Іванаўна з раённай газетай сябруе ўсё жыццё, нават памятае пра што пісалі, калі выданне называлася “За камуністычную працу”.

“Зараз “Прыдняпроўскую ніву” вельмі цікава чытаць, яна для мяне, як сонейка, заўсёды доўгачаканая і дарагая. Аб усім чытаю з захапленнем і па некалькі разоў, каб не прапусціць чаго”, — гэтыя цёплыя словы ад такой паважанай чытачкі слухаць было вельмі прыемна.

Ва ўспамінах Таццяны Іванаўны — нялёгкія пасляваенныя гады. Як гаворыць, у вялікай беднасці жылі, у Кутах на той час 25 удоў было.

Настаўніцкая дзейнасць яе пачалася яшчэ да вайны ў адной з вёсак Быхаўскага раёна. Потым жа, закончыўшы курсы настаўнікаў пачатковых класаў, 33 гады вучыла дзяцей у Кутоўскай пачатковай школе, агульны стаж працы складае 41 год. Тыя, хто яе ведаюць, называюць “Настаўніца ад Бога”. А яшчэ хочацца дадаць, што гэта жанчына — кладзезь мудрасці і аптымізму.

Сапраўднымі грамадзянамі краіны выгадавала Таццяна Іванаўна сваіх дзяцей — дачку і двух сыноў, будучы ўпэўненай, што дзеці вучацца на прыкладзе бацькоў. Заўсёды з ахвотай наведаваюць бабулю трое ўнукаў і чатыры ўнучкі. Ёсць яшчэ пяць праўнукаў і тры праўнучкі. Таццяна Іванаўна вельмі любіць сваю вялікую сям’ю, ганарыцца нявесткамі, якія таксама педагогі, і зяць, па яе словах, лепшы, чым у каго!

Сакрэт доўгажыхарства яна бачыць у характары чалавека, яго адносінах да людзей і акружаючага асяроддзя._приднепровская нива. Могилев. Награждение читателейприднепровская нива. Могилев. Награждение читателейприднепровская нива. Могилев. Награждение читателейприднепровская нива. Могилев. Награждение читателейприднепровская нива. Могилев. Награждение читателейприднепровская нива. Могилев. Награждение читателейПриднепровская нива. Награждение читателей

На развітанне Таццяна Іванаўна ўразіла, заспяваўшы прыгожым моцным голасам народную песню. І наказ дала: «Кахайце і будзьце каханымі», яшчэ раз падцвердзіўшы бязмерную любоў да жыцця.

Газеце Таццяна Іванаўна зычыла ўдзячных чытачоў, мы ж пажадаем ёй радаваць свет, сваіх родных і блізкіх 100 і больш гадоў. А ўсім верным сябрам раённай газеты – моцнага здароўя!


Святлана ДЗЯДУШКА.
Фота Наталлі ГРУЗД.

«ПН» выбрала пераможцаў сярод сваіх чытачоў: 4 комментария

  • 24.07.2013 в 13:23
    Permalink

    Фото даже нечего! фотокор на высоте не постановочное фото :)! пожилых людей непоставишь в «стеночку» ! Удачи в дальнейшем ПН!

    Ответ
  • 24.07.2013 в 13:05
    Permalink

    Мне кажется, Вы предвзято относитесь к фотографу, снимки хорошие.

    Ответ
  • 18.07.2013 в 09:03
    Permalink

    Хорошо,Евгения, буду стараться!)

    Ответ
  • 17.07.2013 в 20:54
    Permalink

    Наталья, выбирайте пожалуйста ракурс при съемке и старайтесь не засвечивать фото 😉

    Ответ

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован.