Літаратурна-музычная гасцёўня “Узлёт” пашырае кола сваіх сяброў

Літаратурна-музычная гасцёўня “Узлёт” пашырае кола сваіх сяброў. І на чарговае  пасяджэнне  падзяліцца  творчымі здабыткамі, натхніцца, абмеркаваць нейкія падзеі ў асяроддзі мастацтва сабраліся паэты, кампазітары, таленавітыя людзі Магілёўскага раёна і горада.

Распачаўшы вечарыну, галоўны рэдактар газеты Святлана Дзядушка нагадала, што “Узлёт” ставіць сваёй мэтаю стаць духоўнай пляцоўкай для таленавітых людзей. У той жа час будзе выконваць яшчэ адну важную місію, што датычыць прапаганды роднай беларускай мовы.

Традыцыйна  гасцёўня  адкрылася аўтарскай музыкай Святланы Дзядушка “Да Радзімы”.

Пра святасць і мацярынства

Першы  беларускамоўны  блок  быў прысвечаны  двум  цудоўным  святам, якія азнаменавалі тыдзень:  Пакравам Прасвятой Багародзіцы і Дню маці. Святое слова “Мама” выклікае пачуцці ўсяго самага дарагога, што ёсць на зямлі.

Нашай роднай мы абавязаны жыццём, яе падтрымку, пяшчоту і цеплыню адчуваем штодзённа. Ёй яшчэ раз нізка пакланіліся за дабрыню, самаадданасць і бязмежную любоў. Аб гэтым у вершаваных радках расказаў намеснік галоўнага рэдактара газеты Алег Дзятлаў.

На пасяджэнне гасцёўні былі запрошаны цудоўныя людзі: Маці з вялікай літары ў самым поўным сэнсе гэтага слова – Таццяна Магіліна, якая разам з мужам Міхаілам дала прытулак пяцярым дзеткам-сіротам. Дружная, шчаслівая сям’я жыве ў аграгарадку Дашкаўка і ў хуткім часе плануе пасяліцца ў вялікім доме, што будуецца за дзяржаўныя сродкі ў аграгарадку Вейна.Литаратурная гасцёўня Узлёт

Акрамя таго муж і жонка плануюць узяць на выхаванне яшчэ трох дзетак з дзіцячага дома, за што і ад «узлетаўцаў» прагучала ў іх адрас “Вялікі дзякуй!”Бацькі гэтай мнагадзетнай сям’і клапоцяцца не толькі аб тым, каб дзеці былі адзеты, абуты і накормлены. Шмат часу яны ўдзяляюць развіццю іх здольнасцяў.

Васьмігадовая Валерыя, якая стала дачушкай Таццяны Магілінай у 2005 годзе, калі ёй было ўсяго 4 месяцы, прачытала цудоўны верш пра маму. А песню пра маманцёнка, якую выканалі маці і дачка, у зале прымалі гучнымі апладысментамі.

 Цвітуць кветкі летам і зімой

Нашы маці – вялікія працаўніцы і вялікія творцы. З пакалення ў пакаленне пера-даюць яны лепшыя ўзоры свайго майстэрства, таленту. Іншым разам, ведаючы кагосьці па пасадзе, мы не можам нават уявіць, які гэта таленавіты чалавек. Так вось і Святлана Тарасава,нягледзячы на  даволі  складаную  працу  загадчыка юрыдычным  сектарам  райвыканкама, знаходзіць час на любімую справу. Майстэрству вязання яна вучылася ў маці і бабулі.  А  зараз,  акрамя  яркіх  кветак, што  растуць  у  палісадніку  каля  дома  ў Палыкавічах, рукамі майстрыхі створаны прыгожыя архідэі, карціны, якімі ўсе захапляюцца.  Майстар-клас  Святланы Тарасавай стаў сапраўдным святочным падарункам для ўсіх прысутных маці.Литаратурная гасцёўня Узлёт

 Майстры слова і песняры жыцця

Другі блок адкрыў Віктар Кунцэвіч – член Саюза пісьменнікаў Беларусі. Вершы таленавітага паэта ўжо гучалі ў гасцёўні, але і на гэты раз ён уразіў цікавымі аўтарскімі знаходкамі, навізной тэм і неардынарнай іх падачай.

Рыма Сорына даўно вядома ў паэтычным  асяроддзі  філасофскай  глыбінёй успрымання  жыцця,  арыгінальнасцю мыслення, што адлюстроўваецца ў вершах, у тым ліку і тых, якія яна прачытала.Литаратурная гасцёўня Узлёт

Не абыйшлося на гэтым пасяджэнні і без сюрпрызаў. «Узлётаўцы» пазнаёміліся з  унікальным  чалавекам Сяргеем Рынкевічам. Доктар  тэхнічных  навук, прафесар, выкладчык Беларуска-Расійскага універсітэта – здаецца ўсё гэта ніяк не вяжацца з творчасцю. Аднак Сяргей Анатольевіч нямала ўразіў, прачытаўшы цудоўныя аўтарскія вершы.

Мала таго – паказаў віртуозную ігру на гітары! Як зразумела, настрой панаваў узнёслы. А песня “Листья жёлтые”, якую традыцыйна спявалі ўсёй грамадой, увогуле з’яднала прысутных. З задавальненнем чыталі вершы, спявалі.Литаратурная гасцёўня Узлёт

 Аб ураджаннях

Відавочна, што яшчэ адно пасяджэнне гасцёўні выканала сваю місію духоўнай пляцоўкі. Усё было бачна па тварах людзей, той цеплыні і роднасці, што ўсталяваліся паміж людзьмі, радасці, якая пасялілася ў сэрцах.

Гэта сцвердзілі і ўраджанні, пакінутыя ў “Лістах пажаданняў”. “Здесь всех объединяет высокое творчество, как слова, так и духа…”, — напісала Рыма Сорына. “Я в восторге от чудесного вечера!..” — Марина Лещева. “Замечательная задумка и воплощение! Долгие годы вашей “Гостиной!..” — Надежда Пролейчик… Яшчэ шмат пажаданняў і шчаслівых эмоцый.

У добры час, “Узлёт”!

Наш аўтар
Фота Наталлі ГРУЗД

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован.