21 лютага адзначаецца Міжнародны дзень роднай мовы

Сумная  гісторыя  ў  гэтай  даты.  У  1952 годзе ў Бангладэшы прымусова была ўведзена  мова  ўрду  замест  роднай мовы бангла. Гэта выклікала пратэст насельніцтва.  Падчас  хваляванняў пяцёра  студэнтаў  былі  застрэлены паліцыяй.  Адбылося  гэта  ў  1959 годзе. Тыя пяць хлопцаў, што загінулі за  сваю  мову,  сталі  нацыянальнымі героямі  і  пакутнікамі.  Цяпер  мове бангла знікненне не пагражае. А ў 2000 годзе  ЮНЕСКА  абвясціла  21  лютага Міжнародным днём роднай мовы.

get_imgНашай мове знікненне таксама не пагражае, бо, як высветлілася, мы родную мову ведаем добра. У гэтым нам дапамог пераканацца тыдзень беларускай мовы і літаратуры, які праходзіць з 17 па 22 лютага ў нашай школе. На працягу шасці дзён вучні 5-11 класаў прымаюць ўдзел у мерапрыемствах, падрыхтаваных настаўнікамі беларускай  мовы  і  літаратуры.  Мэта  гэтых дзён — садзейнічаць папулярызацыі роднай  мовы.  Самыя  маленькія  і старэйшыя  вучні  школы  пашырылі свае веды, пазналі штосьці новае для сябе  і  раскрылі  свае  здольнасці, аб якіх, магчыма, і самі не здагадваліся.

З вучнямі 5-7 класаў настаўніца беларускай мовы і літаратуры Дарошка Алена  Мікалаеўна  правяла  гульню-віктарыну “Лепшы знаўца беларускіх казак”. Па агеньчыках у вачах дзяцей было відаць, што гэтая тэма любімая для  іх.  Спачатку  вучні  ўдзельнічалі  ў віктарыне,  затым  была  гульня,  дзе трэба  было  з  дапамогай  малюнкаў здагадацца, пра якую казку вядзецца гаворка. А самыя творчыя і артыстычныя натуры праявілі сябе ў пастаноўцы ўрыўкаў з казак, конкурсе малюнкаў па матывах беларускіх казак.

Вярэніч Вікторыя Мікалаеўна запрасіла  вучняў   5-8   класаў  у  літаратурную гасцёўню “Кветкі – сонцавы дзеткі”. Крыжаванкі, загадкі, рэбусы, пераапрананне  ў  незвычайныя  самаробныя касцюмы… Не пералічыць усяго, з чым сутыкнуліся наведвальнікі гасцёўні.

Вучні старэйшых класаў мелі магчымасць глыбей пазнаёміцца з мірам паэзіі нашага земляка, паэта-юбіляра, прымаючы  ўдзел  у  паэтычным  конкурсе  на  лепшага  чытача   вершаў А.Куляшова.

Найбольшае  захапленне  вучняў выклікала тэатралізаванае прадстаўленне “Неўміручасць баек К.Крапівы”.

Увазе  гледачоў  былі  прапанаваны інсцэніроўкі    баек:   “Дзед  і  баба”, “Дыпламаваны Баран” і “Дзіця, Вожык і Змяя”, прагляд прэзентацыі пра жыц-цё і творчасць знакамітага байкапісца. Закрыццё  тыдня  будзе   аглядам таго,  што  праводзіцца   ў  школе  за  гэты  час.  Тыдзень  праходзіць на  добрым  узроўні,  паказвае,  што вучні цікавяцца беларускай мовай, літаратурай, фальклорам, спадчынай, актыўна ўдзельнічаюць ва ўсіх мерапрыемствах.  І  я  пераканана, што такія тыдні трэба праводзіць не толькі  таму,  што  яны  павучальныя, змястоўныя,  цікавыя,  а  яшчэ  і  таму, што яны прывіваюць любоў да роднай мовы. І хочацца верыць, што тыя вучні, якія душой дакранаюцца да творчасці беларускіх паэтаў і пісьменнікаў, будуць і далей імкнуцца, каб роднае слова гучала ў вяках.

Валерыя УСЦІНАВА,

вучаніца 11 класа

ДУА ”Камінтэрнаўская СШ”

Добавить комментарий