Шлях да Храма

В краю моем история района тіф слоі свед“Мой родны кут, як ты мне мілы! Забыць цябе не маю сілы!” Гэтыя словы ўспомніць кожны, хто калі-небудзь пабывае ў аграгарадку Кадзіна Магілёўскага раёна. Вёска заснавана ў пачатку дваццатага стагоддзя. У 2010 годзе ў гэтым цудоўным месцы была ўзведзена царква ў гонар святога велікамучаніка і лекара Панцелеімона. “Шлях да Храма — галоўнае ў жыцці чалавека”, — часта паўтарае мне маці. Я ўжо адчуваю гэта і сам наш храм лічу восьмым цудам свету. Драўляны, з сінімі купаламі і залатымі крыжамі, ён здаецца велічным і строгім. А падымешся на прыступкі, зойдзеш у царкву – адчуеш сябе ўтульна і спакойна. Гараць свечкі, на сценах прыгожыя іконы… Ёсть тут патаемныя куточкі, дзе можна пастаяць і цябе не заўважаць. Быццам ты тут адзін!

Храм святога велікамучаніка і лекара Панцелеімона размешчаны недалёка ад нашай школы, у бярозавым парку, які быў пасаджаны прыкладна каля трыццаці гадоў назад. Тады мой тата быў у такім узросце, як я зараз.

Можа на свеце і ёсць шмат прыгожых мясцін, але для мяне лепей за вёску Кадзіна месца няма. Я тут нарадзіўся, жыву і буду імкнуцца рабіць ўсё, каб мой родны куточак станавіўся яшчэ прыгажэй.

Ягор Троцкі,
5 “Б” клас, ДУА “Кадзінская сярэдняя школа”.

Добавить комментарий