Настаўнікі таксама вучацца

OLYMPUS DIGITAL CAMERA

Фота ўдзельнікаў праекта.

У снежні 2015 года ў нашым раёне стартаваў праект «Актыўная ацэнка – інавацыйная сістэма навучання». На працягу двух месяцаў 16 настаўнікаў з 13 школ Магілёўскага раёна вывучаюць адну з самых дзейсных і перспектыўных сучасных методык выкладання. Пры падтрымцы арганізацыі «Моладзевы інфармацыйны цэнтр», аддзела адукацыі, спорту і турызму Магілеўскага райвыканкама на базе ДУА «Усходаўская сярэдняя школа» праводзяцца з педагогамі 7 семінарскіх заняткаў. У якасці выкладчыкаў выступаюць настаўнікі-практыкі, якія працуюць па сістэме актыўнай ацэнкі і маюць сертыфікаты трэнераў міжнароднага ўзору: настаўнікі інфарматыкі і беларускай мовы ДУА «Магілёўская гарадская гімназія №1» Наталля Шынкевіч і Юрась Каласоўскі, настаўнік матэматыкі ДУА «Усходаўская сярэдняя школа» Алена Міхайлава. Апошні занятак «Падсумаванне» з удзельнікамі праекта праводзiць прафесар кафедры педагогікі і менеджменту адукацыі ДУА «Акадэмія послядыпломнай адукацыі» Мікалай Запрудскі.Пажадаем поспехаў таленавітым актыўным, жадаючым павысіць свой прафесіянальны ўзровень, настаўнікам-студэнтам, працаваць з якімі – адно задавальненне.

Удзельнікі праекта выказваюць вялікую падзяку дырэктару ДУА «Усходаўская сярэдняя школа» Валянціну Ягоравічу Губанаву і намесніку дырэктара Святлане Аляксееўне Трафімавай за дапамогу ў арганізацыі і правядзенні семінарскіх заняткаў.

Алена Міхайлава,
кіраўнік праекта, настаўнік матэматыкі
ДУА «Усходаўская СШ».

Добавить комментарий