Адукацыя ў Год культуры

Выхаваўчая работа школы ў 2016 годзе будзе накіравана на стварэнне ў навучэнцаў цікавасці да культурнага багацця роднай зямлі і мовы, выхаванне пачуцця патрыятызму, прапаганду культурных і духоўных каштоўнасцей. Акрамя таго, шмат увагі будзе надавацца фарміраванню культуры сямейных адносін, паводзін і побыту, правільных прыярытэтаў у пытаннях экалагічнай накіраванасці.

Кожная ўстанова адукацыі запланавала шэраг мерапрыемстваў для прыцягнення ўвагі навучэнцаў, бацькоў і саміх педагогаў да тэмы развіцця культуры.IMG_0413Папулярныя формы дзейнасці: тыдні беларускай культуры, пісьменства і кнігі, тэматычныя класныя і інфармацыйныя гадзіны, цыклы мерапрыемстваў, прысвечаных святкаванню юбілеяў з дня нараджэння вялікіх беларускіх майстроў слова: Івана Шамякіна, Кандрата Крапівы, Максіма Багдановіча, Івана Мележа.

Частка мерапрыемстваў накіравана на раскрыццё талентаў школьнікаў, павышэнне іх творчай актыўнасці і самавыяўленне. Запланаваны розныя конкурсы, віктарыны, спаборніцтвы.Без имени-2Навучэнцы таксама на працягу года будуць наведваць з экскурсіямі помнікі гісторыі і культуры раёна, вобласці, рэспублікі, а таксама музеі і тэатры.

Асноўныя мерапрыемствы і праекты:

ДУА “Бракаўскі НПК ЯС – СШ”

Фестываль вершаў і песен “Дзве сястры – Беларусь і Расія”, прысвечаны Дню яднання.

ДУА “Вяйнянская СШ”

Літаратурная гадзіна “Рэха ваенных гадоў”;

Конкурс “Міс Зачараванне”.

ДУА “Вендаражскі НПК ДС – СШ”

Відэалекторый «Наша багацце» (Да Дня запаведнікаў і нацыянальных паркаў);

Гадзіна духоўнай культуры «Дабро і зло: прычыны нашых учынкаў» (У рамках супрацоўніцтва з Магілёўскай епархіяй);

Выстава творчых работ членаў аб’яднання па інтарэсах “Пацерка”.

ДУА “Дашкаўская СШ”

Свята “Родная мова – крыніца празрыстая”;

Кніжная выстава “Вялікі дар нашчадкам” (да 95-годдзя з дня нараджэння Івана Мележа);

Фальклорнае свята “Памяні і ўспомні род свой” (да Дня памяці продкаў).

ДУА “Кадзінская СШ”

Пазнавальны марафон “Ганаруся старонкай роднай”;

Свята “Дзень славянскага пісьменства і культуры”;

Калектыўная творчая дзейнасць “Купалаўскі баль”.

ДУА “Княжыцкая СШ”

Тыдзень беларускага пісьменства і друку;

Конкурс электронных прэзентацый «Культура і звычаі маёй малой радзімы»;

Калектыўная творчая дзейнасць “Наша спадчына”.

ДУА “Камінтэрнаўская СШ”

Тыдзень турызму і краязнаўства;

Месячнік і дэкада грамадзянска-патрыятычных спраў «Мы захоў-ваем герояў імёны»;

Тыдзень дзіцячай творчасці.

ДУА “Мастокскі НПК ДС – СШ”

Спецыяльны выпуск школьнай газеты “Сучасная культура”;

Конкурс-віктарына знаўцаў беларускай культуры;

Фестываль “Зорны дождж”.

ДУА “Мяжысецкая СШ”

Вусны часопіс «Мае суайчыннікі — знакамітыя дзеячы культуры»,

Інтэлектуальны марафон “Мы культурныя нашчадкі сваёй краіны”;

Фестываль творчасці, прысвечаны Году культуры.

ДУА “Сухарэўскі НПК ЯС – СШ”

Інфармацыйная гадзіна “Культурная і канфесійная талерантнасць як характэрная рыса беларусаў”;

Працоўныя акцыі, накіраваныя на далучэнне да культуры ўладкавання малых сельскіх населеных пунктаў на тэрыторыі Сухарэўскага сельсавета;

Круглы стол з удзелам бацькоў непаўналетніх навучэнцаў, якія стаяць на рознага роду прафілактычных уліках, з мэтай развіцця культуры сямейных адносін і побыту.

ДУА “Хонаўскі НПК ДС – СШ”

Конкурс на лепшага мастака “Мой родны, непаўторны край”;

Дзень беларусазнаўства;

Літаратурная віктарына “Сусветны дзень паэзіі”.

Добавить комментарий