Пад знакам культуры

Любіце і шануйце, як святыню, роднае слова,
з якім вас літасцівы Бог на свет пусціў.

 Францыск Скарына.

Культура краіны цесна звязана з кнігай і бібліятэкай. У бібліятэках назапашваецца, захоўваецца і перадаецца культурна-гістарычная спадчына. 

Бібліятэкі сёння ператвараюцца ў краязнаўчыя бібліятэчна-інфармацыйныя цэнтры. Бібліятэкі камп’ютэрызаваны, ёсць доступ да сеткі Інтэрнэт, а, такім чынам, цяпер можна атрымаць любую патрэбную інфармацыю.5Сёння, у Год культуры, перад сельскімі бібліятэкамі стаіць задача як мага шырэй прадставіць жыхарам раёна разнастайнасць нацыянальнай культуры Беларусі, гістарычную спадчыну і асаблівасці культурных традыцый Магілёўшчыны, прыцягнуць шырокую грамадскасць да ўдзелу ў культурным жыцці вёскі.

Цыклы мерапрыемстваў будуць накіраваны на павышэнне культуры здаровага ладу жыцця, побыту і чалавечых зносін, на выхаванне патрыятычнай самасвядомасці грамадзян, папулярызацыю беларускай мовы і культуры.

пварвепрп

Іван Шамякін      Іван Мележ     Максім Багдановіч

На працягу года будуць дзейнічаць бібліятэчныя выстаўкі: “Мир через культуру”, “Далучэнне да культурых здабыткаў Беларусі”, “Очаг культуры негасимый”, “Беларусь – край культурный”, “Под знаком культуры”, “Беларусь – источник вдохновения”, “Библиотека – территория культуры”. Будуць арганізаваны: сямейныя чытанні “Семейному чтению – наше почтение”, вечары сямейнага адпачынку “Всей семьёй в библиотеку”, “Моя семья”, гадзіны сямейных нарад “Слагаемые семейного счастья”, “Дружная семья – надёжная опора“, урокі міласэрнасці “Милосердие не слово, а поступок”, гадзіны здароўя “Мы выбираем здоровье”, гутаркі-перасцярогі “Правда и мифы о наркотиках”, “Дым, уносящий здоровье”, “ВИЧ/СПИД: цифры и факты свидетельствуют”.Папулярызацыя роднай мовы будзе ажыццяўляцца праз гадзіны беларускай мовы “Падарожжа па краіне роднай мовы”, літаратурна-этнаграфічныя калейдаскопы “Калі ласка, размаўляй са мной па-беларуску”, урокі пазнання “Каб слова роднае жыло …”, беларусазнаўчыя гульні, конкурсы: “Размаўляем па-беларуску”, “Лепшы знаўца беларускай мовы”.

У Тыдзень беларускага пісьменства пройдуць цыклы: літаратурных кампазіцый, гадзін беларусазнаўства, гістарычных гадзін, віктарын “Праз смугу стагоддзяў дайшло да нас слова”, “Мысліцелі і асветнікі Беларусі”, “Духоўная спадчына беларусаў”, “Зоркі Белай Русі”.

IMG_5929Комплекс мерапрыемстваў, прысвечаны патрыятычнаму выхаванню: патрыятычныя гадзіны, завочныя вандроўкі: “Закон, па якому жыве краіна”, “Галоўныя сімвалы нашай Радзімы”, “Наша память героям павшим. Наш поклон ветеранам живым”, “Мемарыял “Буйніцкае поле – поле салдацкай славы”. Пройдуць акцыі, месячнікі патрыятычнай кнігі, гадзіны ўспамінаў.

Бібліятэкар Махаўскай сельскай бібліятэкі будзе працягваць рэалізоўваць 2 доўгатэрміновыя праекты: “Жывыя галасы вайны”, “Редкая фотография периода Великой Отечественной войны”. Мэтай першага праекта з’яўляецца стварэнне архіва CD, DVD – дыскаў з успамінамі відавочцаў падзей Вялікай Айчыннай вайны, якія пражываюць на тэрыторыі Махаўскага сельскага Савета. Мэта другога праекта – увекавечанне памяці аб Вялікай Айчыннай вайне шляхам стварэння архіва сямейных фотаздымкаў ваеннага і пасляваеннага часу. Ажыццяўляецца работа сярод насельніцтва па пошуку сваякоў —удзельнікаў Вялікай Айчыннай вайны. альбом «Редкая фотография периода Великой Отечественной войны» увойдуць не толькі фота ўдзельнікаў, але і здымкі лістоў з фронту. У бібліятэцы арганізавана выстава-экспазіцыя “Помним. Храним. Дорожим”, дзе размешчаны рэдкія фатаграфіі, лісты, паведамленні з сямейных архіваў. У перспектыве — арганізацыя пакоя баявой славы ў культурна-спартыўнымі цэнтры аграгарадка «Махава», дзе размесцяцца сабраныя матэрыялы перыяду Вялікай Айчыннай вайны.

Год культуры багаты знамянальнымі і юбілейнымі датамі ў галіне культуры, якія дапамаглі вызначыцца з формамі і тэмамі: цыкл выстаў і літаратурных гадзін: “Імёны прадстаўнікоў айчыннай культуры”, “Літаратурная палітра пісьменнікаў-юбіляраў 2016 года”, “Открываем новые имена белорусских современных писателей”, “Творчая спадчына Івана Шамякіна”, “Творчасць Івана Мележа”, “Свет паэзіі Максіма Багдановіча” і інш.

На працягу года цэнтральная бібліятэка распрацуе і рэалізуе праект “Сучасныя пісьменнікі Беларусі”, будзе складаць краязнаўчы біябібліяграфічны паказальнік аб паэтах і пісьменніках Магілёўскага раёна.

Пройдуць мерапрыемствы ў рамках рэспубліканскіх акцый у падтрымку кнігі і чытання “Лета з добрай кнігай”, “Сямейнае чытанне”.

Словам, калі вы даўно, або наогул ні разу, не наведвалі сваю бібліятэку, то варта пачаць менавіта ў Год культуры!

 А.В.Нямцова,
загадчыца аддзела
бібліятэчнага маркетынгу
цэнтральнай бібліятэкі.

Добавить комментарий