Зробім раён квітнеючым садам

IMG_3222_Магілёўскае ўнітарнае камунальнае прадпрыемства “Жылкамгас” плануе добраўпарадкаваць прыдамавыя тэрыторыі 666 дамоў, якія знаходзяцца на балансе прадпрыемства. Будуць устаноўлены прыгожыя малыя архітэктурныя формы, адноўлены 120 лавак, праведзена краніраванне 350 дрэў, прадоўжаны работы па зносу нежылых паўразбураных пабудоў. Мяркуецца абсталяваць новыя кантэйнерныя пляцоўкі, зрабіць рэкультывацыю 5 міні-палігонаў для складавання цвёрдых камунальных адыходаў. Два мільярды 400 мільёнаў рублёў будзе выдзелена на бягучы рамонт дарог, якія знаходзяцца на балансе прадпрыемства.

5

IMG_8721_IMG_8724_IMG_8672_У гэтым годзе будуць абсталяваны 7 новых дзіцячых пляцовак, на якіх з’явяцца персанажы чароўны казак, героі мультыплікацыйных фільмаў.IMG_8698сайтРаботнікі жыллёва-камунальнай гаспадаркі збіраюцца пасадзіць 100 дрэваў і 50 тысяч кветак.

 

Супрацоўнікі ўстановы “Магілёўскі раённы цэнтр сацяльнага абслугоўвання насельніцтва” правядуць цікавыя конкурсы: “Мой сад. Мой агарод” і “Лепшае ветэранскае падвор’е”. Гэтыя мерапрыемствы прайдуць на базе клубаў для пажылых людзей з удзелам жыхароў бліжэйшых населеных пунктаў.Без имени-1Таксама да Дня Перамогі і Дня пажылых людзей будуць прымеркаваны акцыі “Працягнем руку дапамогі”.Без имени-1_Члены клуба ветэранаў аграгарадка Семукачы “Галінка бэзу” вырашылі добраўпарадкаваць крыніцу, а яшчэ на працягу года яны будуць наведваць з канцэртамі адзінокіх пажылых людзей, якіх на тэрыторыі сельсавета — 47 чалавек.

Добавить комментарий