Агульная бяспека залежыць ад кожнага

i1Адной з праблем, якія хвалююць сёння чалавецтва, з’яўляецца праблема ВІЧ/СНІД. За апошніх некалькі гадоў яна стала рэальнасцю для Беларусі.

Аб існаванні праблемы ВІЧ/СНІД мы даведваемся з экранаў тэлевізараў, радыёперадач, друкаваных выданняў. Гэтая хвароба з кожным годам усё глыбей і глыбей пускае карані ў грамадстве, асабліва сярод моладзі. Большая колькасць інфіцыраваных зарэгістравана сярод узроставай катэгорыі людзей 15–29 гадоў. ВІЧ-інфекцыя паражае найбольш працаздольную частку насельніцтва, аказвае ўплыў на дэмаграфічныя паказчыкі. Ад ВІЧ-інфекцыі паміраюць маладыя бацькі, пакідаючы сіротамі сваіх дзяцей.

Чырвонай ніткай праходзіць праз усе накірункі сістэмы выхавання Вяйнянскай сярэдняй школы прапаганда здаровага ладу жыцця.

У рамках правядзення тыдня прафілактыкі СНІДу педагогамі школы былі праведзены мерапрыемствы: аформлена выстава плакатаў; праведзена тэматычная віктарына «Маршрут бяспекі»; “ Агульная бяспека залежыць ад кожнага”, кансультацыі “Моладзь і праблемы ВІЧ”, прагляд кінастужкі “Сучасны свет і праблемы СНІДу”.

Калі мы скардзімся на цяжкае жыццё, на тое, што свет навокал нас страшны ці злы — варта падумаць аб тым, што часта мы самі з’яўляемся прычынамі гэтага зла, і ад нас саміх залежыць, каб гэтага зла было менш. Мы самі можам ствараць навокал нас планету любові і жыцця замест планеты нянавісці і смерці.

Н.С. Правашынская,
настаўнік беларускай мовы і літаратуры ДУА “Вяйнянская СШ”.

Добавить комментарий