“Мы – грамадзяне Беларусі”

_MG_8101_Урачыстае мерапрыемства, прымеркаванае да Дня Канстытуцыі Рэспублікі Беларусь, адбылося напачатку тыдня ў зале пасяджэнняў райвыканкама. У рамках традыцыйнай патрыятычнай акцыі “Мы – грамадзяне Беларусі” маладыя жыхары раёна атрымалі свой першы галоўны дакумент – пашпарт.  Гэта падзея павінна даць старт новаму, значнаму этапу ў жыцці юнакоў і дзяўчат, бо цяпер кожны з іх адказны за тое, па якому шляху ідзе краіна, і сваімі ўчынкамі, а таксама выразнай грамадзянскай пазіцыяй можа паўплываць на будучыню роднай зямлі. У святочных абставінах таксама былі ўручаны білеты членаў БРСМ, граматы райкама маладзёжнай арганізацыі, адбылася ўрачыстая цырымонія ўступлення ў рады піянераў. _MG_7982_

Вітаючы юнакоў і дзяўчат, старшыня райвыканкама Анатоль Дуцько заўважыў, что пашпарт – гэта не толькі гарантыя ўладання правамі грамадзяніна, але і напамін пра пэўныя абавязкі перад дзяржавай: трэба сумленна выконваць існуючыя законы, паважаць бацькоў, добра вучыцца, любіць сваю Айчыну. Кіраўнік раёна, прызваў моладзь не забываць і пра родныя мясціны, ганарыцца імі: “Выбірайце свой шлях, атрымоўвайце добрую прафесію і вяртайцеся ў раён: мы будзем рады бачыць вас руплівымі працаўнікамі сельскагаспадарчых і прамысловых прадпрыемстваў, спецыялістамі ўстаноў рознай накіраванасці”._MG_7995_Атрымаць свой галоўны дакумент з рук старшыні райвыканкама – сапраўды вялікі гонар! Гэтага права былі ўдастоены выдатнікі вучобы, пераможцы прадметных алімпіяд, лепшыя спартсмены, валанцёры і актывісты раёна. Яны адразу нібы пасталелі, але ўсё ж не маглі схаваць свайго хвалявання: урачыстасць і сімвалічнасць моманту кранулі маладыя сэрцы.

_MG_8018_Ад імя ўсіх, хто атрымаў пашпарт, вучаніца ДУА “Пашкаўскі НПК ДС – БШ” Марыя Таранава запэўніла, штомаладое пакаленне прыкладзе намаганні, каб родная зямля квітнела, заўсёды будзе памятаць сваю гісторыю і берагчы культуру. Яна таксама паддзякавала кіраўніцтву райвыканкама за створаныя ў раёне ўмовы, якія спрыяюць развіццю талентаў і здольнасцяў моладзі, рэалізацыі творчых ідэй і праектаў.

_MG_8030-З важным крокам у жыцці юнакоў і дзяўчат павіншаваў член Савета Рэспублікі Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь, старшыня раённага Савета ветэранаў Віктар Пінчук, які падкрэсліў, што актыўная і неабыякавая моладзь – гэта надзея дзяржавы. Разам з першым сакратаром райкама БРСМ Максімам Салаўёвым ён уручыў школьнікам білеты членаў Беларускага рэспубліканскага саюза моладзі. Граматамі райкама ГА “БРСМ” былі адзначаны камандзіры і байцы лепшых студэнцкіх атрадаў, а таксама лепшыя прадстаўнікі маладзёжнай добраахвотнай дружыны “Правапарадак” Магілёўскага дзяржаўнага прафесійнага агралесатэхнічнага каледжа імя К.П.Арлоўскага.

_MG_8061_Уразіў натуральнасцю і шчырасцю эмоцый прыём у рады Беларускай рэспубліканскай піянерскай арганізацыі. Маленькія жыхары раёна далі ўрачыстае абяцанне быць заўсёды гатовымі да спраў на карысць Радзімы, цвёрда адстойваць дабро і справядлівасць. Шаноўныя госці павязалі школьнікам піянерскія гальштукі.

_MG_8064_Шмат добрых слоў і кранаючых душу песень на святочным мерапрыемстве прагучала пра нашу прыгожую сінявокую Бацькаўшчыну. Няхай жа спраўдзяцца ўсе пажаданні: вечна жыві і квітней, Беларусь!

_MG_8077

Юлія ІВАНЧЫКАВА.

Фота Юліі МАРКОВІЧ.

Добавить комментарий