Шчырыя, энергічныя і вельмі таленавітыя

_MG_7151_

_MG_7177_Цудоўнае свята мастацтва адбылося ў сераду ў абласным метадычным цэнтры народнай творчасці і культурна-асветнай работы. Феерычна распачаўся творчы праект “Фестываль народных талентаў Магілёўшчыны”, які прызваны паказаць культурнае багацце нашага краю, а таксама асаблівасці народных традыцый і рамёстваў розных куткоў рэгіёна. Ганаровае права адкрыць фестывальныя мерапрыемствы атрымалі творчыя калектывы Магілёўскага раёна._MG_7165__Яскравае дзейства прыцягвала гледачоў і слухачоў амаль з парога. У фае цэнтра панавала атмасфера сапраўднага беларускага свята: гучала жывая народная музыка ў выкананні інструментальных ансамбляў, артысты запрашалі гасцей прыняць удзел у гульнях, весялілі гумарыстычнымі музычнымі замалёўкамі. Нельга было не адчуць асаблівую прывабнасць нашага нацыянальнага каларыту, які лунаў тут у паветры.

_MG_7460Побач з імправізаванай пляцоўкай працавалі выставы найпрыгажэйшых ручнікоў і іншых арыгінальных вырабаў майстроў раёна. Вельмі ўражвалі сваёй дзіўнай вытанчанасцю саламяныя лялькі, выклікалі цікавасць філігранныя вышыўкі. Ветлівыя майстры былі рады растлумачыць і паказаць усім жадаючым, як трэба працаваць з матэрыялам, каб зрабіць такую прыгажосць._MG_7193__Але галоўны падарунак усім аматарам народнай культуры быў падрыхтаваны ў актавай зале, дзе на працягу некалькіх гадзін ішла цікавая і вельмі насычаная канцэртная праграма._MG_7509_На мерапрыемстве прысутнічалі ганаровыя госці: намеснік старшыні аблвыканкама Валерый Малашка, начальнік галоўнага ўпраўлення ідэалагічнай работы, культуры і па справах моладзі аблвыканкама Андрэй Кунцэвіч, намеснік старшыні Магілёўскага райвыканкама Валерый Яленскі, намеснік старшыні Бялыніцкага райвыканкама Андрэй Ганчук, начальнік упраўлення культуры аблвыканкама Алена Баброва, дырэктар абласнога метадычнага цэнтра народнай творчасці і культурна-асветнай работы Алег Хмялькоў, першы сакратар абкама БРСМ Павел Алекса._MG_7319_Вітаючы ўдзельнікаў свята і гледачоў, Валерый Малашка падкрэсліў, што Магілёўская воб-ласць багатая не толькі на творчых людзей, але і на праекты, якія дапамагаюць ім раскрывацца, і вельмі добра, што ў Год культуры з’явіўся яшчэ адзін – фестываль народных талентаў, ён будзе спрыяць папулярызацыі беларускай культуры і зробіць яскравым не адзін вечар._MG_7326_Тон мерапрыемству задалі вядучыя вакальныя і харэаграфічныя творчыя калектывы горада, а калі гледачы нарэшце настроіліся на патрэбную хвалю, эстафету перанялі артысты Магілёўскага раёна._MG_7348_Шчырыя, энергічныя і такія таленавітыя – вось як можна ахарактарызаваць аўтараў і выканаўцаў таго казачнага свята, якое адбывалася на сцэне. Адзін калектыў змяняў другі, новая песня кранала сэрца яшчэ больш, чым папярэдняя, здавалася, што вось-вось у зале хто-небудзь пусціцца ў скокі разам з маленькімі ці дарослымі танцорамі… Цяжка вылучыць які-небудзь адзін ансамбль ці выканаўцу, бо гэта быў адзіны механізм, добра зладжаны і арганічны. Творчая прэзентацыя цэнтралізаванай клубнай сістэмы раёна атрымалася сапраўды відовішчнай і цікавай._MG_7397__MG_7500__Гледачы атрымлівалі сапраўднае задавальненне ад таго, што яны бачылі, і добра падтрымлівалі артыстаў, а напрыканцы канцэртнай праграмы дзякавалі ім стоячы.

Пасля шквалу апладысментаў адбылася ўрачыстая цырымонія перадачы святочнай эстафеты. Валерый Яленскі ўручыў саламяны сімвал фестывалю намесніку старшыні Бялыніцкага райвыканкама Андрэю Ганчуку, які паабяцаў, што і наступнае мерапрыемства стане не менш каларытным і насычаным.

Будзем спадзявацца, што кожны раён вобласці ў Год культуры прадэманструе ўсе свае лепшыя творчыя здабыткі і адкрые новыя таленты!

Юлія ІВАНЧЫКАВА.

Фота Юліі МАРКОВІЧ.

Добавить комментарий