Бяссілле маці

i24_

Твой лоб змакрэў ад хваробы цяжкай,
Пад кропельніцай рука застыла, зацякла.
Гэта страшная пачвара СНІД учэпіста трымае,
Не выпускае душу з палону болю да святла.

Даўно не хоча і ложак сына адпускаць.
А маё сэрца зноў трывожыцца нанова
Кожны раз, калі ўрач пачынае паўтараць
Такое страшнае і роспачнае слова.

Няма ў мяне, сынок, больш слёз,
І ты не плач, усё ж такі мужчына,
З маленства слёзы ўмеў трываць, іх не растрос,
Хаця для плачу не адна была прычына.

Гэта злоснае слова – СНІД.
Яшчэ ўчора юнак кахаў, марыў, жыў.
Засыпаны жвірам сёння мой сын Давід,
Больш яго няма, а зусім нядаўна жыў.

Ганна Шышова ,
вучаніца 7 класа
ДУА “Камінтэрнаўская СШ”.

Добавить комментарий