Я – падняпроўка з Белай Русі –
Калісьці так празвалі край –
Я гэтым вельмі ганаруся,
Тут і зімой цвіце мне май.

Сінеюць вочкі-васілёчкі,
Раскошна русая каса,
І бор сінее недалёчкі –
Прыроды божая краса.

Звініць крыніцы мілагучнай
Струмень дняпроўскае вады,
Вярба шапоча з ім ледзь чутна,
А тайну ж знаюць чараты.

Пяшчотна хвалі-струны граюць
На быстрыні ракі Дняпра.
Яны на сонцы срэбрам ззяюць,
Як росчарк дзённага пяра.

Убачыў продак, як спявалі
Прыгожа, бы той салавей,
На сонцы шчодрым тыя хвалі, –
Стварыў цымбалы для людзей.

Вольга Малініч, аг.Сідаравічы.

Добавить комментарий