Мая Магілёўшчына

Магілёўшчыне любай
Я ізноў пакланюся
І скажу ей вялікай:
“Я твая – ты мая”.

Цішыней абгарнуся,
Да цябе прытулюся,
Я ў табе растваруся,
Найсвятая зямля.

Магілёўшчыны мужнай
Не астудзіцца сэрца
Праз пякельны агонь
Тых далёкіх баёў.

Тут гарачыя губы
Дзьмуць у медныя трубы,
Дзе над кожнай загубай
Слёзы лье Магілёў.

Магілёўшчынай светлай
Ганарыцца наўколле,
Клёканне буслаў
І гудзенне чмяля.

Там, дзе вольная воля
Па-над Буйніцкім полем
З тваім дзеліцца болем, –
Майго шчасця зямля.

Магілёўшчына, горда
Я дачкой назавуся
І памножу багацце
Ёй не бляскам рубля.

Я і ў шчасці і ў скрусе
Над табою схілюся,
За цябе памалюся,
Мая Маці-зямля.

Сл.Валянціны Габрусевай, м.Галіны Сёмінай.

Добавить комментарий