«Красуй, вянок Александрыйскі»

У рамках рэспубліканскага свята «Купалле» («Александрыя збірае сяброў») галоўнае ўпраўленне ідэалагічнай работы, культуры і па справах моладзі аблвыканкама падвядзе вынікі конкурсу купальскіх вянкоў і тэматычных купальскіх праграм-прэзентацый «Красуй, вянок Александрыйскі». Гэга мерапрыемства перш за ўсё накіравана на адраджэнне, захаванне, развіццё і папулярызацыю беларускай нацыянальнай культуры і мовы. Удзельнікі конкурсу – каманды гасцей свята, а таксама фізічныя асобы. Да 7 ліпеня ўсе жадаючыя дасылалі арганізатарам заяўкі з фотаздымкам купальскага вянка і відэаролікам тэматычнай купальскай праграмы-прэзентацыі.
Аўтары лепшых работ дэманструюць сваю творчасць сёння на свяце ў аг.Александрыя Шклоўскага раёна. На тэматычнай пляцоўцы яны паказываюць працэс вырабу вянкоў ў рэжыме «онлайн». За найбольш арыгінальныя работы аўтары будуць узнагароджаны каштоўнымі падарункамі і спецыяльнымі дыпломамі.

 

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован.