Пад жураўліным небам

Пад жураўліным небам,
За сонечным Дняпром,
Там пахне жытнім хлебам,
Матуліным цяплом.

Вядзе мяне дарога
Праз поле і праз лес
Да роднага парога,
Дзе пяць расло гарэз.

Павырасталі дзеці,
Пайшлі ў белы свет.
Не знае, куды дзеці
Гады свае мой дзед.

Бурчыць на свае ногі,
Што цяжка, ледзь падняць,
Дык ходзіць басаногі,
Каб свету павідаць.
На ганачку прысядзе
Ды пазірае ўдаль.
Матуля пры аглядзе
Пачне чытаць мараль.

I пойдзе дзед у хату,
Абуцца каб як след
Ды каб зірнуць на дату –
Хвалюецца мой дзед.

Чакае з маці ў госці
Ўнукаў ці з радні.
Калі прыходзяць – рады.
I так за днямі дні.

Як добра, што ёсць маці,
Што ёсць старэнькі дзед,
Што можна пагуляці,
Як варыцца абед.

Вось лотаць адцвітае.
Вітае луг здалёк.
Бярэзнік запрашае
Знайсці баравічок.

Плывуць у летнім небе
Хмурынкі-белячкі,
А ў траўцы, ў цёплай глебе
Капошацца шпакі.

Эх, хораша ў вёсцы!
Прастор, птушыны рай.
Ідзі да поля ў госці,
Спявай пра родны край.

Вольга МАЛІНІЧ,
аг.Сідаравічы.

Добавить комментарий