Прызнанне ў любві

  Зноў іду пралескаваю сцежкаю, Сонечныя водбліскі лаўлю, Сустракае добраю ўсмешкаю Родны край, што больш за ўсё люблю. Найярчэйшай зоркай ён засвеціцца I абдыме матчынай рукой, Роснымі вясёлкамі расквеціцца, Праплыве туманам над ракой. Праспявай мне песню жураўліную, Казкаю азёр заваражы. Што цябе ніколі не пакіну я, У той песні людзям раскажы. Святлана ДЗЯДУШКА.

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован.