РАБОТЫ НАШИХ УЧАСТНИКОВ. Редакция Могилевской районной газеты проводит творческий конкурс «Мая любоў табе, вёска!»

Як жа я люблю сваю малую радзіму – аграгарадок Кадзіна! На гэтай зямлі я нарадзілася, тут жыву і вучуся. Тут жывуць мае бацькі, мае сябры. Я лічу, што мой родны куточак самы лепшы, самы прыгожы. Як жа яго можна не любіць! Мне здаецца, што дрэвы тут самыя высокія, кветкі самыя духмяныя, пагэтаму і малюю я краявіды роднай зямлі!

Кадзіна – гэта не толькі прыгожыя мясціны. Гэта яшчэ і мае землякі: хлебаробы, жывёлаводы, людзі, якія працуюць на цяплічным камбінаце, а таксама тыя, хто робіць маю вёску прыгожай.

У Кадзіна знаходіцца самая лепшая школа – мая, Кадзінская. Я ганаруся выпускнікамі, якія сталі гонарам нашай зямлі. І сама раблю шмат для таго, каб пра маю школу ведалі ва ўсёй краіне.

Кадзіна для мяне – гэта дзверы ў вялікае дарослае жыццё. А жыццё – гэта праца і творчасць. Гэта магчымасць не страціць сае карані.

Беражыце і вы свой родны куточак, як берагу яго я!

 

                                                   Ксенія Ільюшэнка, вучаніца 5 “А” класа

                                              ДУА “Кадзінская сярэдняя школв”




 

Аграгарадок Кадзіна – мая вёска! Станеш на самы высокі ўзгорак – і перад табою раскрываюцца краявіды Кадзінскай зямлі: віднеюцца ўмела змайстраваныя кубікі – дамы; маленькія клубочкі яблыкаў хаваюцца ў зялёных лістах; нібы стужкі, цягнуцца палі, засеяныя пшаніцаю. Пасярэдзіне вялікага лугу раскінулася незвычайнай прыгажосці возера, па краях яно зарасло кустамі лазы, асакі, а ў цэнтры – люстэрка чыстай вады. Вакол вёскі ланцужкі лесу. Зойдзеш у лес – апынешся ў казцы: што ні крок – цікавая кветка ці казюлька; паляны, усыпаныя грыбамі; звонкія ручаі пераклікаюцца адзін з адным! Ну, як не захапляцца гэтымі жывапіснымі мясцінамі бацькоўскай зямлі?!

Г.У. Кіснічан, педагог-арганізатар

ДУА “Кадзінская сярэдняя школа”.




 

Мая малая радзіма – гэта вёскі Шчэгліца, Нікіцінічы, Княжыцы. Амаль не раздзяляю іх паміж сабой, бо ўсё гэта блізка з самага дзяцінства. Кожны куточак дарагі, а мясцовая маляўнічая прырода захапляе і натхняе, зачароўвае і радуе душу.

Мо таму і бяру іншы раз у рукі свой фотаапарацік і здымаю: так хочацца спыніць імгненні прыгажосці, а яшчэ паказаць сваім родным і проста землякам, якая цудоўная наша радзіма.

Наталля Чабан, настаўнік ДУА “Княжыцкая СШ”




 

Моя малая родина.

 

Моя родина малая –

Дом, в котором я живу.

Улица моя большая,

На ней все, что я люблю.

 

Зеленеющее поле,

Запах вспаханной земли.

Бесконечные просторы,

Заводь тихонькой реки.

 

Мягкая, как шелк трава

И нагретые пески,

Ощущаешь на ногах

С каплями большой росы.

 

Хвойный лес, места грибные,

На лугах растут цветы.

Солнцем нивы золотые

До макушек налиты.

 

Нет милее и чудесней

Видеть матушку в окне,

Аиста на крыше где-то,

Что белеет вдалеке.

 

Живописные места

Созданы самой природой.

Радуется глаз, душа,

Даже при  плохой погоде.

 

И безмолвные закаты,

Погружаясь в тишину,

Мне напомнят, что когда-то

Здесь покой я обрету.

 

Здесь я раны залечу,

Погрущу, поплачу;

Боль, обиды отпущу –

И станет все иначе.

 

Это родина моя,

Пусть себе и малая!

Я люблю ее такой

И другой не знаю я!

Алеся Владимировна Барановская,

Воспитатель дошкольного образования ГУО «Ясли-сад агрогородка Речки»




 

Вёска

Мая вёска, хоць малая,

Але шмат навінак мае:

Ёсць аптэка, клуб і сад,

Кожны вучань школе рад!

 

Ёсць у вёсцы магазіны,

Ёсць стаянка для машыны.

Як ні глянь у любы бок –

То сапраўдны гарадок.

 

А прырода тут якая!

Нас за сэрца ўсіх хапае!

Добра ў вёсцы, лад і мір:

Смела ходзім на шпацыр.

 

А дзіцячыя пляцоўкі

Зроблены не для шыкоўкі.

Калі выйдзем усе ў двор,

Ён звініць, як шумны бор.

 

Мая вёска, хоць малая,

Але ў шчасці пажывае.

Нас,вяскоўцаў, усіх абдыме!

Удзячны мы сваёй краіне!

Аўтар: Ліза Мельнікава, ДУА “Мяжысецкая сярэдняя школа”, 6 “Б” клас.




 

Дзе б не быў чалавек, куды б ён не ехаў, яму заўсёды хочацца вярнуцца туды, дзе яго сустрэнуць родныя мясціны: рэкі, палі, вулачкі, скверы і паркі. Вось так і ў нас, у Завадской Слабадзе. У цэнтры аграгарадка сустракае ў розных красках восені стары парк, які быў пасаджаны ў дзень палёта Ю.А. Гагарына ў космас, а крыху далей нас прывітаюць казачныя беласнежныя бярозы і малады сквер , які быў закладзены ў гонар 70-ці годдзя Пабеды. Як не любіць такую прыгажосць! І гэта ўсё наша малая радзіма!
 
 
 
Вадзім Кажамяка, вучань 9 класа ДУА «Хонаўскі НПК ДС-СШ», 14 год.
 



«Милый сердцу уголок»

Агрогородок Романовичи Могилевского района, вид сверху.

Автор фотографии житель агрогородка Романовичи Дмитрий Гусев.

Условия конкурса здесь

 

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован.