Верш “Люблю наш край” па просьбах жыхароў в. Стужыца

Люблю наш край

Верш Канстанцыі Буйло,
музыка Міколы Равенскага

Люблю наш край, старонку гэту,
Дзе я радзілася, расла.
Дзе ў першы раз пазнала шчасце,
Слязу нядолі праліла.
Дзе ў першы раз пазнала шчасце,
Слязу нядолі праліла.

Люблю народ наш беларускі,
І хаты, у зелені садоў,
Залочаныя збожжам нівы,
Шум нашых гаяў і лясоў.
Залочаныя збожжам нівы,
Шум нашых гаяў і лясоў.

І песню родную люблю я,
Што ў поле жнеі запяюць.
Як гукі звонкія над нівай
Пераліваюцца, плывуць
Як гукі звонкія над нівай
Пераліваюцца, плывуць

Мне тут усе для сэрца міла,
Бо я люблю свой родны край
Дзе з першым шчасцем я спазналась,
Дзе срэбным звонам кліча гай.
Дзе з першым шчасцем я спазналась,
Дзе срэбным звонам кліча гай.

Добавить комментарий