“Не зарастуць дарогі памяці…” Вершы нашых чытачоў

Картина В. Волкова “Минск 3 июля 1944 года”, 1955

Прыдняпроўе

Вялікая гісторыя заўсёды пачынаецца
Адтуль, адкуль вытокі празрыстыя бруяць,
Дзе памяць і спрадвечнае ў адзінае яднаюцца,
Дзе ўкруг Дняпра сівога лясы-бары стаяць.

Тут продкі нашы гожыя сяліліся адвеку,
Нястомна і з ахвотаю працуючы штодзень;
Трымалі шлях вялікі з варагаў і да грэкаў,
Гасціннасці прыязнай не шкадавалі жмень.

З малітваю ад сэрца рабілі сваю справу,
Пускалі ў ноч Купальскую чароўныя вянкі
І дзетак гадавалі – на будучую славу;
І крэўных радаводаў рунелі рушнікі.

Калі ж ішла навала варожая і злая,
Ад мала да вяліка тут паўставалі ўсе –
І кроўю захлыналася заўсёды тая зграя,
І спела перамога няўмольна, пакрысе.

Шматлікія захопнікі нахабна спрабавалі
Усё дашчэнту знішчыць – каб нас тут не было.
Але і пад Салтанаўкай мы жару ім давалі,
І поле славы Буйніцкай навекі ўзышло…

О, край наш Прыдняпроўскі! Табе хвалу ўзносім!
Якія ж тут прыгожыя палеткі і лугі!..
Багата, ураджайна ўсміхаецца нам восень,
Зіма, вясна і лета ткуць вэлюм дарагі.

І ў гэтай непаўторнай, адвечнай прыгажосці
Жылі, жывём і будзем мы тут заўсёды жыць.
Людзей харошых, добрых мы запрашаем у госці –
І з чаркаю ды шкваркаю хай час званчэй бяжыць!

За святамі зноў праца – руплівая, з настроем.
Сялянскі хлеб нялёгкі – то ведама здаўна.
Няхай усім нам шчасціць – пра гэта марым, мроім,
І каб жыла Айчына – яна ў нас адна.

Каб край наш Прыдняпроўскі квітнеў і развіваўся,
Каб дзеці ў кожнай хаце, каб добра ўсё было,
Каб радасна і стромка дзень новы пачынаўся
І каб да Божай ласкі жыццё заўжды вяло.

Мікалай Яцкоў

Солдатские вдовы

Вы в мае сорок пятого узнали о Победе,
Узнали, что закончилась проклятая война.
Да только ждать вам некого –
горят на красной меди
Мужей погибших ваших святые имена.

Непрошенными птицами влетели похоронки.
От слёз глаза ослепли. И не хотелось жить.
До сей поры вы помните
свой крик прощальный, тонкий,
И боль неизмеримую – про то нельзя забыть.

Вот годы вдаль отправились
печальной вереницей,
И вроде б успокоиться пора уже давно,
Но редко озаряются улыбкой ваши лица,
И очень часто за полночь горит у вас окно.

Вы ждёте и надеетесь: а вдруг мужья вернутся,
Возникнут из небытия, в окошко постучат…
Не сбудутся надежды – назад не оглянуться,
Судьбу не переспоришь, отрезан путь назад.

Пред ликами иконными вы свечи зажигаете,
На первый взгляд простые вы шепчете слова,
Но сила в них великая – вы войны проклинаете,
И свято ваше звание – Солдатская вдова.

Николай Яцков

Ужасы войны (баллада)

Война принесла нам горе и страх,
Ужасы, вопли и стоны…
Детские слезы в тревожных глазах,
Гибель людей миллионов.

– Дядечка немец, не убивай!
Мамочка не виновата!
Всё, что захочется, ты забирай,
Но не стреляй с автомата.

Изверг взбесился и закричал:
– Шнель, хенди хох, партизанка!
Он на курок пистолета нажал,
Жизнь оборвав моей мамке…

С кровью горячей сомлела трава,
Ласточка вмиг замолчала.
Дочка над мамой шептала слова –
Фрица она проклинала…

– Будь же ты проклят нашей землей,
Нелюдь, фашист ты безбожный!
Армия наша сметет вам метлой,
Будет фашизм уничтожен!

А за деревней кричали «Ура!»
С ужасом плач продолжался…
В спешке бежала от нас немчура:
Красный отряд показался.

– Мамочка, милая, не умирай!
Всех оккупантов разбили.
Освободили герои наш край,
Нас от врагов защитили.

Вот только мертвых не воскресить –
Ужас в глазах у ребенка…
С тяжкой утратою надо нам жить,
С памятью – вечной и горькой.

Анастасия Кононкова

Белорусским партизанам

Горячо пшеничное поле,
И плавился в небе закат.
Здесь ринулся в крошево боя
Лихой партизанский отряд.

Сражались все, страха не зная,
За шаг, за полшага, за пядь.
За рощей – деревня родная,
Не думал никто отступать!

Чужие подошвы топтали
Край поля под взрывы гранат.
Хлеб этот – враги ликовали –
Не будет ни смолот, не сжат.

Но враг не продвинулся дальше,
Сломался, сбежал, отступил.
Дым черный, по ветру летящий,
Горящие стебли укрыл.

И бывший села председатель,
Теперь – партизан командир,
У поля, у павших всех братьев,
Чуть слышно прощенья просил!

Нина Коноплева

Ветэранам

Мемарыялы, манументы, абеліскі…
Схаваць не змогуць часу туманы –
Заўжды боль сэрцу беларусаў блізкі
Апошняй, на Айчыне, той вайны.
Святкуем Незалежнасць, Перамогу –
Шануем і віншуем, ветеран!
Прымі нашчадкаў дзякуй
за дарогу,
Падараваную крывёю тваіх ран.
Не ведае час літасці, спакою,
Мінула шмат дзесяткаў мірных год
І смерць сваёй агіднаю рукою
Загад штодзень рыхтуе на паход.
Радзеюць ветэранскія калоны,
Як напамін пра жорсткія баі,
Калі палкі, брыгады, батальёны
Пасля атак з двух-трох байцоў былі…
Але нішто не зможа здоляць памяць,
Ніхто гісторыю не зможа падмануць,
Таму вас шчыра, так сардэчна, славяць,
Бракуе тут падманаў каламуць.
Навекі з ветэранам дні былыя,
Ён бачыць, чуе баявых сяброў,
Бо ў сэрцы ўсе яны заўжды жывыя,
Як снег з травою, дзе паўсюдна кроў…
Цячэ час накірованна, няспынна…
Мінула шмат дзесяткаў мірных год.
Ніколі памяць згаснуць не павінна,
Без памяці не можа жыць народ!

Улад Скамарох

Памяць

Вайна не скончана, пакуль апошні вой
Не будзе пахаваны як належыць,
Вядзецца з часам прынцыповы бой –
Яго зыход ад кожнага залежыць.
Таму ніколі нельга забываць
Пра справы, подзвіг,
славу нашых продкаў.
Мінулае належыць шанаваць –
Нямала бед ад памяці кароткай.
Ад войн і іншых разнастайных бед
У памяці надзейная заслона.
Я не адкрыю нейкі Новы Свет,
Што памяць ёсць таксама абарона.
Яна фармуе і мацуе дух,
Гартуе сілу і праўдзівасць зброі…
Бяспрэчна, вызначаюць гэты рух
Мінулых дзён сапраўдныя героі.
Вайна не скончана, пакуль апошні вой
Не буде пахаваны, як належыць,
Не зарастуць дарогі памяці травой,
Зімовая віхура не заснежыць…
Павінны словы клятвай прагучаць
Аб памяці ўдзячнай і сардэчнай…
Бо іншы вынік будзе азначаць –
Мудрэй належыць быць і чалавечней.

Улад Скамарох

Вайна і каханне

Чароўны сон нядзельнай ночы
Аздобіў чэрвень цеплынёй,
Ярчэй за зоркі твае вочы
І цела вабіць белізной…
Ды тут – смяротны баль металу!
Жахліва плача цішыня,
І хоць даўно чакалі стала,
Заўжды раптоўная вайна.
Твой развітальны пацалунак
Мне сэрца грэў у кожны бой,
Кахання светлы падарунак
Каваў характар і настрой.
Ішоў на танк з адной бутэлькай,
Агнём на ім гарэў «кактэйль»,
І пацалунак мой з зямелькай
Варожы вырашыў прыцэл.
Я мёртвы лёг на поле бітвы,
Ды нейкі момант быў жывы,
Тады прыпомніў не малітвы –
З табою нашы астравы.
Вачэй тваіх убачыў зоркі,
Твар мілы, цела белізну…
Кахання нашага лёс горкі –
Бо нелюдзь выдумаў вайну.

Улад Скамарох

Победы праведность храня…

Пока, друг, вертится земля,
Я верю в мудрость истин спорных,
И в чистый трепет хрусталя,
И в добрый вкус воды озерной. Победы праведность храня,
Я верю в жертвенность разлуки
И в совершенство бытия –
Отваги верную поруку…

Константин Корнелюк

К вопросу об отваге

Отвага – хворь,
как говорят иные…
Но как же мерзки их слова?!
Отвага – нечто неземное,
Она как Божий дар дана!

Константин Корнелюк

Добавить комментарий