«Неабходна больш увагі надзяляць патрыятычнаму выхаванню моладзі»

Знаёмцеся – дэлегат Усебеларускага народнага сходу.

Хутка ў нашай краіне адбудзецца найважнейшая падзея – Усебеларускі народны сход, у якім прымуць удзел дэлегаты з кожнага рэгіёну краіны: прадстаўнікі ўсіх галін улады, сфер вытворчасці, навукі і адукацыі. Ад нашай вобласці на народным сходзе будзе прысутнічаць  Антон Лабаноўскі, настаўнік беларускай мовы і літаратуры ДУА «Мяжысецкая сярэдняя школа»:

 – На Усебеларускі народны сход я абраны дэлегатам ад абласной арганізацыі Беларускага рэспубліканскага саюза моладзі і хачу звярнуцца да маладых настаўнікаў. Сваю ролю бачу у тым, каб паказать маладому пакаленню педагогаў, што працу трэба выбіраць па закліку душы, хадзіць на яе з жаданнем  і не толькі для таго, каб  адпрацаваць час.

Для мяне як настаўніка вельмі важна тое, што ў нашай  дзяржаве робіцца ўсё магчымае, каб вучні і ўвогуле моладзь развіваліся. Дзякуючы агульным намаганням, мы зможам дасягнуць таго, каб выхаваць сапраўднага патрыёта сваёй Радзімы. Хачу данесці да ўсіх, што трэба больш увагі надзяляць патрыятычнаму выхаванню моладзі.

Абранне дэлегатам Усебеларускага народнага сходу я расцэньваю як высокую адказнасць і выказаны давер. На Усебеларускім народным сходзе ў мяне будзе магчымасць з трыбуны данесці свае думкі і меркаванні маіх калег, блізкіх і родных. Я спадзяюся на знаёмствы з цудоўнымі людзьмі, бо мне цікава рабіць параўнанні іх думак з маімі, арыентавацца на погляды.

Я вельмі ганаруся тым, што буду прадстаўляць школу, у якой працую, на такім узроўні, бо гэтая ўстанова адукацыі для мяне не проста месца работы, гэта жыццё.

Меркаванне калегі:

Андрэй Трэй, завуч Мяжысецкай сярэдней школы:

«За ўвесь час, які я працую с Антонам Лабаноўскім, магу сказаць пра яго толькі ўсё самае лепшае. Ён вельмі ініцыятыўны, творчы чалавек, цудоўны настаўнік. Лічу, что абранне яго дэлегатам на Усебеларускі народны сход – гонар для нашай школы».

Юлія Давыдзенка.

Добавить комментарий