У лютым-сакавіку на Магілёўшчыне пройдзе абласны агляд-конкурс аматарскіх тэатральных калектываў “У далонях маёй Беларусі”

Традыцыйны абласны агляд-конкурс аматарскіх тэатральных калектываў “У далонях маёй Беларусі” пройдзе ў лютым-сакавіку 2020 года наМагілёўшчыне.

Арганізатарам агляду-конкурсу з’яўляецца ўстанова культуры “Магілёўскі абласны метадычны цэнтр народнай творчасці і культурна-асветнай работы”.

У конкурсе прымуць удзел разнажанравыя аматарскія тэатральныя калектывы ўстаноў культуры вобласці: тэатры-студыі, тэатры мініяцюр, іншыя формы калектываў, якія працуюць у жанры тэатральнага мастацтва.

Для ўдзелу ў аглядзе конкурсе паступила каля 30 заявак.

Агляд-конкурс будзе праходзіць у два этапы: I этап – занальныя прагляды; II этап – фінал агляду конкурсу.

Першы занальны прагляд адбыўся 8 лютага. Па-традыцыі яго  прымае г.Бабруйск, а менавіта дзяржаўная ўстанова культуры “Палац мастацтваў г. Бабруйска”. Удзельнікі першага занальнага прагляду – аматарскія тэатральныя калектывы з Бабруйска, Клічаўскага, Глускага, Асіповіцкага, Бабруйскага, Кіраўскага раёнаў.

10 лютага адбудзецца другі занальны прагляд, на базе ўстановы культуры “Магілёўскі абласны метадычны цэнтр народнай творчасці і культурна-асветнай работы” выступяць канкурсанты з Магілёва, Шклоўскага, Круглянскага, Бялыніцкага, Дрыбінскага, Быхаўскага, Магілёўскага раёнаў.

16 лютага творчых людзей прыме дзяржаўная ўстанова культуры “Цэнтралізаваная клубная сістэма Чэрыкаўскага раёна”. Сюды з’едуцца прадстаўнікі Чэрыкаўскага, Слаўгарадскага, Клімавіцкага, Касцюковіцкага, Хоцімскага, Краснапольскага раёнаў.

Заключны этап пройдзе ў трэцяй дэкадзе сакавіка ў Магілёскім абласным метадычным цэнтры народнай творчасці і культурна-асветнай работы. На суд гледачоў будуць прадстаўлены лепшыя тэатральныя пастаноўкі тэатральных калектываў, пераможцаў трох занальных этапаў.

Журы вызначыць пераможцаў у 5 намінацыях: “Лепшая мужчынская роля”; “Лепшая жаночая роля”; “Лепшы спектакль для дзяцей”; “Лепшы акцёрскі ансамбль”; “Лепшая рэжысерская пастаноўка”.

Абласны агляд-конкурс аматарскіх тэатральных калектываў “У далонях маёй Беларусі” праходзіць з 2011 года адзін раз у два гады. Мэта конкурсу – захаванне і развіццё тэатральных традыцый Прыдняпроўскага краю, актывізацыя дзейнасці аматарскага тэатральнага мастацтва, выяўленне новых творчых калектываў.

 

Добавить комментарий