О газете

Могилевская районная газета

«Прыдняпроўская ніва»

Могилевская районная газета издается с 1931 года. Первое её название «Камунар Магілёўшчыны». Основателями стали Могилевский районный комитет Коммунистической партии Белоруссии и районный Совет депутатов.

В 1938 г. газета переименована в «Бальшавік Магілёўшчыны».

В 1943 г. — «Партызанская праўда». Редактором в то время был Сергей Игнатович Мэттэ.

В 1944 г. Могилевская районная газета вышла под названием «Сацыялістычная праца».

С 1946 г. по 1953 г. редакцию возглавлял майор запаса, уроженец Маховского сельсовета Марк Максимович Сидоренко.

С 1953 по 1955 годы главным редактором газеты был Федор Павлович Савин.

С 1955 по 1963 годы редакцией руководила Анна Тимофеевна Соколова.

С 1962 г. Могилевская районная газета начала выходить под названием «За камуністычную працу».

С 1963 по 1987 г.г. руководителем редакции был Александр Корнеевич Алексеенко, которому присвоено звание «Заслуженный деятель культуры Республики Беларусь».

С 1987 г. по 1995 г. главным редактором являлся Владимир Владимирович Дуктов.

В 1991 году Могилевская районная газета получила новое название, под которым выходит и сейчас, — «Прыдняпроўская ніва».

С 1997 года редакцию возглавляет Светлана Григорьевна Дедушко.

За всестороннее и оперативное информирование населения о жизнедеятельности района и в связи с 50-летием со дня выхода первого номера согласно Указа Президиума Верховного Совета БССР в 1981 году газета награждена Почетной грамотой Верховного Совета Белорусской ССР, а в 2001 году за большой вклад во всестороннее информирование населения о событиях общественно-политической и культурной жизни района и в связи с 70-летием со дня основания — Почетной грамотой Совета Министров Республики Беларусь. Сотрудники редакции Дедушко С.Г. и Дятлов О.В. награждены Почётными грамотами Министерства информации Республики Беларусь. В 2006 году Дедушко Светлане Григорьевне вручен знак «Отличник печати РБ».

212030, Республика Беларусь, г.Могилев, ул.Первомайская, 40.
Тел.: +375(222)24-96-40
Тел.\факс: +375(222)42-08-53
E-mail: pniva@tut.by
Сайт: http://www.pniva.by/

У 2011 годзе наша газета адзначыла свой 80-гадовы юбілей. Але звернемся да гісторыі.

Першы нумар раённай газеты “Камунар Магілёўшчыны” выйшаў у 1931 годзе.
1928-1932 гады ўвайшлі ў гісторыю Магілёўшчыны як гады карэнных экана-мічных, сацыяльных і культурных змен у вёсцы. З аднаго боку калектывізацыя несла з сабою прагрэс, з другога – гэта былі гады беззаконнасці, умацавання дыктатуры, а разам з тым, масавых рэпрэсій і генацыду.

У той час газета давала перадавую інфар-мацыю аб рэформах, узбуйненні гаспадарак, стварэнні прадпрыемстваў, заклікала да ўдарнай працы. Усе гэта перадавалася з вуснаў у вусны, бо на той час мала хто ўмеў чытаць і пісаць.

У студзені 1938 года газета змяніла назву на “Бальшавік Магілёўшчыны”.
Гэтыя гады былі адметныя мэтана-кіраванай работай па ліквідацыі непісь-меннасці, вялікая ўвага надавалася сельскагаспадарчым навукам, а таксама распаўсюджванню перадавога вопыту.

І, вядома, газета была незаменным агітатарам і інфарматарам насельніцтва, улічваючы тое, што павялічвалася колькасць пісьменных, а гэта значыць — і чытачоў.

Апошняя перадваенная пяцігодка стала завяршаючай калектывізацыю. У1935 го-дзе ў раённай газеце быў шырока асветлены ІІ Усесаюзны з’езд калгаснікаў – ударнікаў, які прыняў новы Статут сельгасарцелі. А ў 1940 годзе з рук у рукі разам з газетай пераходзіла радасная навіна аб тым, што Галоўны камітэт Усесаюзнай гаспадарчай выставы ўзнагародзіў малым сярэбраным медалём і грашовай прэміяй перадавікоў сельскай гаспадаркі Магілёўскага раёна.

Рэспубліка набірала моц, і людзям у першыя хвіліны цяжка было паверыць, што ўсе рушыцца, калі пачалася Вялікая Айчынная вайна.
Раённая газета не згінула, не здалася, а пайшла ў бой разам з народам, будучы ў падполлі.

У 1943 годзе стала выходзіць пад назвай “Партызанская праўда”, рэдактарам якой быў Сяргей Ігнатавіч Мэттэ. У тыя гады “раёнка” расказвала аб дзейнасці атрадаў народнага апалчэння, давала звесткі аб баях на фронце, пісала пра мужнасць і гераізм абаронцаў Айчыны, з’яўлялася сімвалам стойкасці нашага народа, вялікага патрыятызму, самаахвярнасці і адданасці сваёй Радзіме.

З 1944 года раённая газета пачынае выходзіць пад назвай “Соцыялістычная праца”. 28 чэрвеня 1944 года Магілёўскі раён быў вызвалены ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў. На захадзе яшчэ ішла вайна, а нашы землякі ўжо ўзяліся аднаўляць разбураную вайной народную гаспадарку. І ў гэтыя часы раённая газета была побач з народам на самых цяжкіх участках працы, расказвала аб дасягненнях, аператыўна рэагавала на кожную навіну, актыўна асвятляла перадавы вопыт працаўнікоў народнай гаспадаркі.

Пачатак 1946 года. Раённая газета выхо-дзіць на 2-х старонках тыражом 1 тысяча экзэмпляраў. Адказны рэдактар – Н. І.Левін. Друкуецца ў друкарні імя Молатава. У студзені месяцы выходзіць 7 нумароў.

29 нумар раённай газеты за 21 красавіка 1946 года падпісваецца адказным рэдактарам Маркам Максімавічам Сідарэнкам, які ўзначальваў газету па 1953 год.

1946-1953 – гады ўзнаўлення народнай гаспадаркі. Людзі, змучаныя вайной, паказвалі прыклады доблесці на працоўным фронце. У гэты час газета аператыўна рэагавала на ўсё новае і перадавое, шмат матэрыялаў друкавалася аб рабоце партыйных і камсамольскіх арганізацый, асвятляліся вынікі сацыялістычнага спаборніцтва ў сельскай гаспадарцы, іншых галінах.

Вось некаторыя загалоўкі публікацый: «Стаханаўцы сталінскага ўраджаю», «Шырэй размах выхаваўчай работы ў камсамоле», «Забяспечым добрую работу кіноперасовак», «Радыёфікацыя калгасаў» і іншыя.

А вось як пісалі ў перадавіцы «Газеты і часопісы ў масы»: «Да заканчэння падпіскі на перыядычны друк на 1953 год засталося зусім мала часу. Задача партыйных арганізацый і паштовых агенцтваў – хутчэй пераадоліць адставанне ў правядзенні падпіскі і паставіць справу так, каб кожны двор калгасніка, рабочага і служачага з’явіўся падпісчыкам на газеты». (Нумар за 30 лістапада 1952 г.).

Як бачна, і тут адчуваецца дух спаборніцтва, руху наперад.
17 мая 1953 года газету падпісвае рэдактар Ф.П.Савін. Пачынаецца яшчэ адзін этап для раёнкі, аб чым вы зможаце пачытаць у наступным нумары.

50-ыя гады характарызуюцца пад’ёмам у краіне сельскай гаспадаркі. Актыўна развіваецца сацыялістычнае спаборніцтва, на ўздыме арцельная гаспадарка.

“Соцыялістычная праца” у гэтыя гады з’яўляецца органам Магілёўскага раённага камітэта КПБ і раённага Савета дэпутатаў працоўных, Магілёўскай вобласці.

Большая частка матэрыялаў, якія публікуюцца ў той час, характэрна лозунгавымі заклікамі. Да прыкладу: “Створым багацце кармоў для калгаснай жывёлы!”, “Пасадзіць бульбу квадратна-гнездавым спосабам і ў лепшыя тэрміны!”, “Вырасцім высокі ўраджай грэчкі!” і г.д.

У 1953 годзе выйшла пастанова райвыканкама і райкома КПБ “Аб учраждзенні раённай Дошкі гонару для пераможцаў у сацыялістычным спаборніцтве”, што затым рэгулярна асвятлялася ў газеце. Акрамя таго, практычна ў кожным нумары ішлі так званыя “перадавіцы” аб рабоце партыйнага актыву раёна.

Цэлыя старонкі прысвячаліся рабоце на той час Вярхоўнага Савета БССР. У адным з нумароў газеты (1953 г.) было надрукавана “Савецка-Германскае Камюніке аб перагаворах паміж Савецкім Урадам і Урадавай Дэлегацыяй Германскай Дэмакратычнай Рэспублікі”. У гэтым жа нумары было расказана пра “Абед у Г.М.Маленкова ў чэсць Урадавай Дэлегацыі Германскай Дэмакратычнай Рэспублікі”.

Апошні ў 1953 годзе нумар за 27 снежня выйшаў з інфармацыйнымі паведамленнямі аб пленуме ЦК КПБ і правядзенні пасяджэння Вярхоўнага Суда СССР. Тут жа была змешчана заметка “Прыгавор прыведзен у выкананне”, у якой было сказана, што “23 снежня прыведзен ў выкананне прыгавор Спецыяльнага Судовага Прысуцтва Вярхоўнага Суда СССР у адносінах асуджаных да вышэйшай меры крымінальнага пакарання расстрэлу – Берыя Л.П., Меркулава В.Н., Гагідзе С.А…» і інш.

З 2 ліпеня 1954 года “Соцыялістычная праца” мяняе свой знешні воблік, выходзіць ужо на чатырох старонках і тыраж павялічваецца з 1 тысячы да дзвюх з палавінай.

Ітак, 2 ліпеня 1954 года раённая газета выходзіць на чатырох старонках. Узначальвае яе рэдактар Ф.П.Савін. У гэты час газета ўдзяляе шмат увагі пытанням далейшага ўздыму ўсіх галін сельскай гаспадаркі. Загалоўкі: “Новае ў асваенні асушальных тарфянікаў”, “Замацуем дасягнутыя поспехі”, “Грамадскай жывёлагадоўлі – трывалую кармавую базу” і інш. На старонках друкуецца вялікая колькасць матэрыялаў, прысвечаных перадавому вопыту. Да прыкладу: артыкул “На вопытным участку” падпісаны не журналістам, а Ф.Ермалаевай – аграномам гатунковавыпра- бавальнага ўчастка калгаса імя Сталіна Цішоўскага сельсавета. Часта дзеляцца перадавым вопы- там працаўнікі розных галін гаспа-даркі: “Як я даглядаю свіней” — рас-казвае свінарка калгаса “Камінтэрн” Чырвонапольскага сельсавета. На пярэднім плане ў той час – партыйнае жыццё, якому ўдзяляюцца цэлыя старонкі. Часта з артыкуламі выступае А.Сакалова – загадчык аддзела прапаганды і агітацыі РК КПБ. Па-ранейшаму ўвага надзяляецца пытанням асветы, амаль кожны тыдзень выходзяць артыкулы бібліятэкараў з назвамі: “Кнігу ў шырокія масы”, “Актыўныя агітатары”, “У раённай бібліятэцы” і г.д. Крытычныя матэрыялы селькораў-скіх рэйдаў хлёсткія – відавочна, што газеце дадзены шырокія паўнамоцтвы. У гэтым жа годзе актуальнай з’яўляецца тэма цаліны: “Дзяўчаты едуць на цалінныя землі”, “Нашы на цаліне”, “Мы не баімся цяжкасцей”. Існуе нават калонка “На цалінных землях”. Многа матэрыялаў праходзіць за подпісам (ТАСС) і (БЕЛТА). Адлюстроўваюцца міжнародныя падзеі, а таксама навіны краіны. У канцы 1954 года раённую газету падпісвае намеснік рэдактара В.Ф.Дмітрыеў.

1956 год. У раённай газеце шырока асвятляецца XX з’езд Камуністычнай партыі Савецкага Саюза. У гонар з’езда калектывы галін народнай гаспадаркі бяруць павышаныя абавязацельствы. Загалоўкі матэрыялаў у газеце — наглядная ілюстрацыя: “Створым багацце бульбы і гародніны!”, “За паспяховае выкананне перспектыўнага плана!”, “За баявую, дзейсную агітацыю!”, “Абавязацельствы ў дзеянні”, “Павышаць ідэйны ўзровень заняткаў у гуртках і школах!”, “Калгаснікі раёна адабраюць пастановы партыі і ўрада па калгаснаму будаўніцтву”.

Адной з прыярытэтных з’яўляецца тэма ільнаводства. Ёй прысвячаюцца цэлыя газетныя старонкі, загалоўкі: “Ільнаводства — ключ да ўздыму грамадскай гаспадаркі”, “Лён — наша багацце”, “За высокі ўраджай ільну” і г.д.

Па-ранейшаму ў газеце друкуецца шмат матэрыялаў па перадавому вопыту, часта сваімі думкамі дзеляцца жывёлаводы, механізатары, выкрываючы недахопы ў рабоце калег па працы і спецыялістаў. Да прыкладу, калгаснікі Вендаражскага сельсавета напісалі аб дрэннай рабоце кінамеханіка, тут жа жыхары вёскі Бялевічы расказалі пра загадчыка ветпункта, які “браў хабар”.
Зноў жа, на старонках газеты мае месца інфармацыя аб асноўных падзеях у краіне і за яе межамі, такая як “Прыбыццё ў Бухарэст таварыша Н.С.Хрушчова”, “Загад Міністра абароны СССР Маршала Савецкага Саюза Г.Жукава”, “Аб устанаўленні медаля “За асваенне цалінных зямель”, “Два міліярды кілават-гадзін электраэнергіі выпрацавала Куйбышэўская ГЭС”, “Дэк-ларацыя Міжнароднай Дэмакратычнай федэрацыі жанчын” і інш.

У канцы года ў газеце павялічваецца колькасць здымкаў. Відавочна, што з’яўляецца свой фотакарэспандэнт.

З 1962 года Магілёўская раённая газета пачала выходзіць пад назвай “За камуністычную працу”.

24 гады (з 1963 па 1987 г.г.) кіраўніком рэдакцыі быў Аляксандр Карнеявіч Аляксеенка, якому было прысвоена званне “Заслужаны дзеяч культуры”.

1964 год. На старонках газеты па-ранейшаму шмат лозунгавых загалоўкаў, такіх як “Няхай вопыт перадавікоў стане прыкладам для ўсіх”, “Тэхніцы – поўную нагрузку”, “За інтэнсіўны адкорм” і г.д. У той жа час невялічкая інфармацыя з трох-чатырох сказаў пра перадавікоў ілюструецца партрэтнымі фотаздымкамі. Перыядычна выходзіць тэматычная старонка партыйнага дзяржаўнага кантролю пад назвай “Народны кантроль”, дзе публікуюцца крытычныя матэрыялы партыйных лідэраў, а таксама публікуецца інфармацыя аб селькораўскіх рэйдах. Разам з тым “Шэршань” моцна пячэ людзей, квапных да дзяржаўнага дабра, не звяртаючы ўвагу на рангі і пасады, кляйміць лодыраў і абібокаў.

У той час раённая газета — не толькі інфарматар, але і першы дапаможца партыі ў барацьбе з заганамі грамадства. Пад назвай так і напісана: “Орган партыйнага камітэта Магілёўскага вытворчага калгасна-саўгаснага ўпраўлення і раённага Савета дэпутатаў працоўных”. Па словах сведкаў, крытыкі газеты баяліся больш чым вымовы, бо не было горш сораму, чым “праславіцца” такім чынам на ўвесь раён. Вельмі высока тады ставіліся такія рысы, як самаадданасць, руплівасць, адносіны да справы і ў самым вялікім сэнсе слова патрыятызм.

Шмат матэрыялаў друкуецца ў 60-я гады аб працаўніках розных прафесій, вялікая ўвага надаецца людзям таленавітым. “Літаратурная старонка” часта знаёміць чытачоў з пачынаючымі паэтамі і мастакамі. Тут набіраюць моц вершы нашага знакамітага паэта Васіля Васільевіча Карпечанкі, у будучым члена Саюза пісьменнікаў Беларусі. Разам з тым, з’яўляюцца фотаздымкі Стальяна Паўлавіча Трацэўскага – сапраўднага майстра фотамастацтва, якога да гэтага часу памятаюць многія жыхары нашага раёна.

Акрамя таго, шмат матэрыялаў у газеце друкуецца пад рубрыкамі “Новае – перадавое”, “Справаздачы і выбары”, “Справы камсамольскія” і г.д.
На першай паласе перыядычна з’яўляецца інфармацыяі аб знаходжанні “Кіраўніка Савецкага ўрада” за мяжой і ў цэлым агляды міжнародных падзей.
Газета жыве поўным жыццём і ідзе ў нагу з часам.

1965-1968 гады. Раённую газету “За камуністычную працу” узначальвае А.К.Аляксеенка. Выданне моцна палітазавана. Друкуецца шмат матэрыялаў пад рубрыкай “Насустрач 50-годдзю Савецкай улады”, абмяркоўваюцца міжнародныя падзеі. У гэтыя гады на старонках выдання праходзіць вялікая колькасць публікацый аб Пленумах ЦК КПСС, таксама трывала ўсталёўваецца рубрыка “Насустрач ХХІІІ з’езду КПСС”, з’яўляецца інфармацыя аб устанаўленні Ордэна Кастрычніцкай рэвалюцыі, а далей журналісты пішуць аб тых людзях, якія ўзнагароджваюцца гэтым ордэнам.

БелТА дасылае матэрыялы аб важнейшых падзеях, якія адбываюцца ў краіне і за яе межамі. Абмяркоўваюцца не толькі рашэнні КПСС, але і, да прыкладу, падзенне фунта стэрлінгаў за мяжой.

У 1968 годзе цэлыя палосы газеты прысвечаны 100-годдзю з Дня нараджэння У.І.Леніна, у той жа час перад партыйнымі лідэрамі пастаўлена задача: “Раённую газету – у кожны дом”.

І ўсё ж, асноўная тэма на старонках выдання – гэта праца вяскоўцаў. Рэгулярна з’яўляюцца матэрыялы пад рубрыкай “Спаборніцтва за дастойную сустрэчу 50-годдзя Вялікай Кастрычніцкай сацыялістычнай рэвалюцыі”. Увага надаецца вопыту перадавікоў. Да прыкладу, старшыня калгаса “Герой працы” Ф.Ліпкін расказвае аб звяне бульбаводаў, якое дасягнула высокіх рэзультатаў у вырошчванні гэтай культуры. Вопытам таксама дзеляцца механізатары, жывёлаводы, селекцыянеры і г.д. Тут жа — інфармацыя аб працаўніках, узнагароджаных кіраўніцтвам краіны.

Акрамя таго, публікуюцца матэрыялы спецыялістаў аб вырошчванні сельскагаспадарчых культур (асаблівая ўвага надаецца грэчцы). Шмат інфармацыі аб племянной рабоце, друкуюцца розныя меркаванні аб шляхах выхаду гаспадарак на рэнтабельнасць.

Разам з тым газета расказвае аб усім лепшым і перадавым у розных галінах народнай гаспадаркі, таксама друкуецца праграма тэлебачання (тады адна тэлепраграма).

Па-ранейшаму выходзяць тэматычныя старонкі: “Народны кантроль” і “Шэршань”, але, што характэрна, радзей, чым у папярэднія гады.

Яшчэ адна асаблівасць – павелічэнне колькасці фотаздымкаў майстра гэтай справы Стальяна Трацэўскага. На жаль, якасць газетнай паперы не дазваляла ў поўным аб’ёме паказаць прафесіяналізм фотакарэспандэнта, бо здымкі былі чорныя і адбіваліся на другой старонцы газеты.

У 1968 годзе тыраж раёнкі павялічаны ў тры разы і склаў больш шасці тысяч экзэмпляраў, гэта сведчыла аб тым, што задача, пастаўленая кіраўніцтвам раёна, выконвалася.

Сучасны выгляд Магілеўскай раённай газеты «Прыдняпроўская ніва»
1969 год і пачатак 70-ых. Раённая газета “За камуністычную працу” па-ранейшаму аддае перавагу партыйнай дзейнасці, камсамольскаму руху і перадавому вопыту. Шмат матэрыялаў друкуюцца пад рубрыкай “Твой абавязак, дэпутат!”. Тут жа – вялікая колькасць публікацый аб падрыхтоўцы і правядзенні ІІІ Усесаюзнага з’езда калгаснікаў. Цэлыя старонкі газеты прысвячаюцца выступленням “Па слядах Пленума РК КП Беларусі”. Да прыкладу, матэрыял “З даклада першага сакратара райкома КПБ таварыша Шабулды К.Р. “Ісці далей, дабівацца большага”.

Пад рубрыкай “Пісьмы камуністаў” свае меркаванні выказваюць перадавікі вытворчасці, члены КПСС. Так матэрыял “Аб тым, што хвалюе” падпісаны У.Кірычэнкам, брыгадзірам калгаса Імя Заслонава. Падобныя выступленні рэгулярна з’яўляюцца на старонках газеты. Таксама сістэматычна вы-ходзяць матэрыялы аб перадавіках сельскай гаспадаркі пад рубрыкай “Каляндар працоўнай славы”.

У цэлым раённая газета 1969 года характэрна мноствам выступленняў дзеячаў кампартыі, спецыялістаў розных галін народнай гаспадаркі і працаўнікоў, якія дзеляцца сваім вопытам.

1970 год. Накірунак не змяняецца. Друкуюцца сацыялістычныя абавязацельствы, матэрыялы пад рубрыкай “Насустрач ХХІV з’езду КПСС”. Выходзяць публікацыі, аб’яднаныя адной тэматыкай “Пяцігодкі год чацвёрты”.
Да 100-годдзя з дня нараджэння У.І.Леніна раённая газета ўпершыню выходзіць двухкаляровая – першая і чацвёртая старонкі ярка-чырвоныя.

У той жа час павялічваецца колькасць цікавых матэрыялаў і фотаздымкаў пад рубрыкай “Чалавек і прырода”, маюць месца абмеркаванні на антырэлігійныя тэмы.

1971 год. Дэвіз года: “Толькі ўперад!” Адпаведныя і публікацыі. Некалькі нумароў газеты прысвечаны ХХІV з’езду КПСС. Пад рубрыкай “На вахце ўдарнай” з’яўляюцца матэрыялы аб першых чатырохтысячніках у жывёлагадоўлі. Вялікія партрэтныя здымкі перадавікоў друкуюцца на першых старонках газеты.
Надаецца ўвага падзеям, якія адбываюцца ў краіне і за яе межамі. Матэрыялы: “V з’езд пісьменнікаў СССР”, “Апарат савецкай аўтаматычнай станцыі “Марс-3” ажыццявіў мяккую пасадку на Марс”, “А што за мяжой?” і інш.

У 1971 годзе тыраж раённай газеты дасягае 7 тысяч экзэмпляраў.

Святлана ДЗЯДУШКА.

 

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован.