Нам — 80!

(Пачатак у №№ 44, 45).
50-ыя гады характарызуюцца пад’ёмам у краіне сельскай гаспадаркі. Актыўна развіваецца сацыялістычнае спаборніцтва, на ўздыме арцельная гаспадарка.
“Соцыялістычная праца” у гэтыя гады з’яўляецца органам Магі-лёўскага раённага камітэта КПБ і раённага Савета дэпутатаў працоўных, Магілёўскай вобласці.
Большая частка матэрыялаў, якія публікуюцца ў той час, характэрна лозунгавымі заклікамі. Да прыкладу: “Створым багацце кармоў для калгаснай жывёлы!”, “Пасадзіць бульбу квадратна-гнездавым спосабам і ў лепшыя тэрміны!”, “Вырасцім высокі ўраджай грэчкі!” і г.д.
У 1953 годзе выйшла пастанова райвыканкама і райкома КПБ “Аб учраждзенні раённай Дошкі гонару для пераможцаў у сацыялістычным спаборніцтве”, што затым рэгулярна асвятлялася ў газеце. Акрамя таго, практычна ў кожным нумары ішлі так званыя “перадавіцы” аб рабоце партыйнага актыву раёна.
Цэлыя старонкі прысвячаліся рабоце на той час Вярхоўнага Савета БССР. У адным з нумароў газеты (1953 г.) было надрукавана “Савецка-Германскае Камюніке аб перагаворах паміж Савецкім Урадам і Урадавай Дэлегацыяй Германскай Дэмакратычнай Рэспублікі”. У гэтым жа нумары было расказана пра “Абед у Г.М.Маленкова ў чэсць Урадавай Дэлегацыі Германскай Дэмакратычнай Рэспублікі”.
Апошні ў 1953 годзе нумар за 27 снежня выйшаў з інфармацыйнымі паведамленнямі аб пленуме ЦК КПБ і правядзенні пасяджэння Вярхоўнага Суда СССР. Тут жа была змешчана заметка “Прыгавор прыведзен у выкананне”, у якой было сказана, што “23 снежня прыведзен ў выкананне прыгавор Спецыяльнага Судовага Прысуцтва Вярхоўнага Суда СССР у адносінах асуджаных да вышэйшай меры крымінальнага пакарання расстрэлу – Берыя Л.П., Меркулава В.Н., Гагідзе С.А…» і інш.
З 2 ліпеня 1954 года “Соцыялістычная праца” мяняе свой знешні воблік, выходзіць ужо на чатырох старонках і тыраж павялічваецца з 1 тысячы да дзвюх з палавінай.


Падрыхтавала
Святлана ДЗЯДУШКА.
(Працяг будзе).

Последние новости

Калейдоскоп

Гороскоп на сегодня, 21 апреля, для всех знаков Зодиака

21 апреля 2026
Читать новость
Калейдоскоп

Уникальный белорусский биочип для аллергодиагностики проходит регистрационные испытания

20 апреля 2026
Читать новость
Калейдоскоп

Более 200 артефактов представили на выставке «Мой Дагестан» в Могилеве

20 апреля 2026
Читать новость
Спорт

«Днепр» не удержал победу над жодинскими торпедовцами в чемпионате Беларуси

20 апреля 2026
Читать новость
Происшествия

В Житковичском районе в водоеме обнаружили тело женщины

20 апреля 2026
Читать новость
Калейдоскоп

В Могилеве девушка ежедневно обкрадывала подопечного-пенсионера через мобильное приложение

20 апреля 2026
Читать новость

Рекомендуем