А памяць, нібы кінастужка…

война22 чэрвеня 1941 года на нашу Радзіму напалі немцы. I толькі 1944 год прынёс вызваленне.
Я былы механізатар, таму прафесія звязана непасрэдна з зямлёй. I калі працаваў на сяўбе, заўсёды ўспамінаў поле, па якому прайшла вайна. Памятаю, як аралі зямлю на каровах — коней не было. Калі жывёлы, выбіваючыся з сіл, спыняліся, работу працягвалі людзі, якія ўпрагаліся ў плуг. Гэта былі жанчыны і дзяўчаты. Самааддана працавалі яны ў сельхазарцелі «Камінтэрн».
Добра памятаю першы сенакос на вызваленай зямлі. Па дзве нормы выконваў на касьбе траў Антон Майтак, а яго жонка Марыя працавала на жніве за траіх. Была яна ў звяне Ульяны Аўчыннікавай. Жанчынам дастаўся самы цяжкі ўчастак — месцы былых акопаў і траншэй. Жыта там было моцна паблытана, але жняяркі не падалі духам. Больш таго, днём яны жалі, а вечарам працавалі каля малацілак.
24 жніўня калгас павінен быў накіраваць хлебны абоз у Магілёў на базу па нарыхтоўцы збожжа. На малацьбу выйшлі і старыя, і маладыя: хлеб веялі, сартыравалі ўручную. Па-стаханаўску працавалі Ганна Карпушова, сёстры Зіна і Фрося Ірвянковы. Яны даводзілі да гатоўнасці па 100 пудоў зерня за змену. Днём жанчыны з дзяўчатамі жалі, а вечарам працавалі на таку.
I вось наступіла 24 жніўня. З калгасаў рушыў адзіны абоз — 75 падвод, на якіх везлі 40 тон хлеба. Абоз працягнуўся на паўтара кіламетра. Гэта была вельмі прыгожая карціна: дугі, упрыгожаныя кветкамі, вянкі з каласоў, чырвоныя сцягі, а ў руках хлапчукоў — транспаранты: «Прымай, Радзіма, хлеб!»
Успамінаючы тыя дні, не магу не адзначыць, што ўсе мы тады жылі адным жаданнем: хутчэй разграміць ворага. I ён быў разгромлены. Цяжка перадаць словамі радасць Перамогі. Смех і слёзы, пацалункі і крыкі «Ура!». Феерверк з ракет, якія захавалі хлапчукі, танцы і песні. Мы верылі ў завяршэнне жудаснай вайны, набліжалі свята як маглі, і яно прыйшло з радасцю са слязамі на вачах і ўрачыстым голасам Юрыя Левітана: «Перамога!»

М.І.ІРВАНЦОЎ, ветэран працы, в.Палыкавічы.

Последние новости

Агропромкомплекс

Уборочная кампания в Могилевском районе перешагнула экватор: на помощь хлеборобам прибывает техника из соседних районов

11 августа 2026
Читать новость
Могилевский РОЧС

В Могилевской области протестируют систему оповещения о чрезвычайных ситуациях нового поколения

11 августа 2026
Читать новость
Агропромкомплекс

Трудовые рекорды уборочной: в ЗАО «Агрокомбинат «Заря» чествовали водителей-трехтысячников и комбайнеров-передовиков

11 августа 2026
Читать новость
Агропромкомплекс

Опыт и молодость в авангарде уборочной: в ОАО «Могилевский ленок» поздравили очередных тысячников

11 августа 2026
Читать новость
Общество

Передвижная выставка, приуроченная к 15-летию Следственного комитета Республики Беларусь, едет в Могилевскую область

11 августа 2026
Читать новость
Калейдоскоп

Гороскоп на сегодня, 11 августа: что советуют звезды

11 августа 2026
Читать новость

Рекомендуем