Нам — 80!

(Працяг. Пачатак у №44, 45, 47). Ітак, 2 ліпеня 1954 года раённая газета выходзіць на чатырох старонках. Узначальвае яе рэдактар Ф.П.Савін. У гэты час газета ўдзяляе шмат увагі пытанням далейшага ўздыму ўсіх галін сельскай гаспадаркі. Загалоўкі: “Новае ў асваенні асушальных тарфянікаў”, “Замацуем дасягнутыя поспехі”, “Грамадскай жывёлагадоўлі – трывалую кармавую базу” і інш. На старонках друкуецца вялікая колькасць матэрыялаў, прысвечаных перадавому вопыту. Да прыкладу: артыкул “На вопытным участку” падпісаны не журналістам, а Ф.Ерма-лаевай – аграномам гатунковавыпра- бавальнага ўчастка калгаса імя Сталіна Цішоўскага сельсавета. Часта дзеляцца перадавым вопы- там працаўнікі розных галін гаспа-даркі: “Як я даглядаю свіней” — рас-казвае свінарка калгаса “Камінтэрн” Чырвонапольскага сельсавета. На пярэднім плане ў той час – партыйнае жыццё, якому ўдзяляюцца цэлыя старонкі. Часта з артыкуламі выступае А.Сакалова – загадчык аддзела прапаганды і агітацыі РК КПБ. Па-ранейшаму ўвага надзяляецца пытанням асветы, амаль кожны тыдзень выходзяць артыкулы бібліятэкараў з назвамі: “Кнігу ў шырокія масы”, “Актыўныя агітатары”, “У раённай бібліятэцы” і г.д. Крытычныя матэрыялы селькораў-скіх рэйдаў хлёсткія – відавочна, што газеце дадзены шырокія паўнамоцтвы. У гэтым жа годзе актуальнай з’яўляецца тэма цаліны: “Дзяўчаты едуць на цалінныя землі”, “Нашы на цаліне”, “Мы не баімся цяжкасцей”. Існуе нават калонка “На цалінных землях”. Многа матэрыялаў праходзіць за подпісам (ТАСС) і (БЕЛТА). Адлюстроўваюцца міжнародныя падзеі, а таксама навіны краіны. У канцы 1954 года раённую газету падпісвае намеснік рэдактара В.Ф.Дмітрыеў. Падрыхтавала Святлана ДЗЯДУШКА. На здымку: помнік-абеліск воінам Савецкай Арміі і парты-занам. Фото Г.Бегуна. (Працяг будзе).

Последние новости

Общество

Налог на профессиональный доход: что изменилось с 1 июля 2026 года

18 августа 2026
Читать новость
Калейдоскоп

Плохо читается VIN-номер: стоит ли заказывать наклейку-дубликат или лучше пройти экспертизу?

18 августа 2026
Читать новость
Общество

Запрет на посещение лесов действует в 27 районах Беларуси

18 августа 2026
Читать новость
Образование

Что изменится в школах Беларуси с 1 сентября 2026 года: обзор основных новшеств

18 августа 2026
Читать новость
Агропромкомплекс

Первый четырехтысячник в регионе! В Могилевском районе чествовали передовика уборочной кампании Сергея Мая

18 августа 2026
Читать новость
Молодежь

БРСМ проверил условия проживания и работы молодых специалистов в Могилевском районе

18 августа 2026
Читать новость

Рекомендуем