Нам — 80!

(Працяг. Пачатак у №№ 44, 45, 47, 58, 59).

З 1962 года Магілёўская раённая газета пачала выходзіць пад назвай “За камуністычную працу”.

24 гады (з 1963 па 1987 г.г.) кіраўніком рэдакцыі быў Аляксандр Карнеявіч Аляксеенка, якому было прысвоена званне “Заслужаны дзеяч культуры”.

1964 год. На старонках газеты па-ранейшаму шмат лозунгавых загалоўкаў, такіх як “Няхай вопыт перадавікоў стане прыкладам для ўсіх”, “Тэхніцы – поўную нагрузку”, “За інтэнсіўны адкорм” і г.д. У той жа час невялічкая інфармацыя з трох-чатырох сказаў пра перадавікоў ілюструецца партрэтнымі фотаздымкамі. Перыядычна выходзіць тэматычная старонка партыйнага дзяржаўнага кантролю пад назвай “Народны кантроль”, дзе публікуюцца крытычныя матэрыялы партыйных лідэраў, а таксама публікуецца інфармацыя аб селькораўскіх рэйдах. Разам з тым “Шэршань” моцна пячэ людзей, квапных да дзяржаўнага дабра, не звяртаючы ўвагу на рангі і пасады, кляйміць лодыраў і абібокаў.

У той час раённая газета — не толькі інфарматар, але і першы дапаможца партыі ў барацьбе з заганамі грамадства. Пад назвай так і напісана: “Орган партыйнага камітэта Магілёўскага вытворчага калгасна-саўгаснага ўпраўлення і раённага Савета дэпутатаў працоўных”. Па словах сведкаў, крытыкі газеты баяліся больш чым вымовы, бо не было горш сораму, чым “праславіцца” такім чынам на ўвесь раён. Вельмі высока тады ставіліся такія рысы, як самаадданасць, руплівасць, адносіны да справы і ў самым вялікім сэнсе слова патрыятызм.

Шмат матэрыялаў друкуецца ў 60-я гады аб працаўніках розных прафесій, вялікая ўвага надаецца людзям таленавітым. “Літаратурная старонка” часта знаёміць чытачоў з пачынаючымі паэтамі і мастакамі. Тут набіраюць моц вершы нашага знакамітага паэта Васіля Васільевіча Карпечанкі, у будучым члена Саюза пісьменнікаў Беларусі. Разам з тым, з’яўляюцца фотаздымкі Стальяна Паўлавіча Трацэўскага – сапраўднага майстра фотамастацтва, якога да гэтага часу памятаюць многія жыхары нашага раёна.

Акрамя таго, шмат матэрыялаў у газеце друкуецца пад рубрыкамі “Новае – перадавое”, “Справаздачы і выбары”, “Справы камсамольскія” і г.д.
На першай паласе перыядычна з’яўляецца інфармацыяі аб знаходжанні “Кіраўніка Савецкага ўрада” за мяжой і ў цэлым агляды міжнародных падзей.

Газета жыве поўным жыццём і ідзе ў нагу з часам.

Падрыхтавала Святлана ДЗЯДУШКА.
(Працяг будзе).

Последние новости

Общество

Инфраструктура для зарядки электромобилей получит дальнейшее развитие в Беларуси

12 августа 2026
Читать новость
Общество

Уверенный старт: молодые кадры пополнили коллектив Могилевского РЦСОН

12 августа 2026
Читать новость
Могилевский РОВД

Защита урожая – дело общее: начальник Могилевского РОВД Сергей Красавин – о пресечении хищений топлива в ходе уборочной

12 августа 2026
Читать новость
Агропромкомплекс

Труд каждого важен: на «Восходе» чествовали работников, задействованных в уборочной кампании

12 августа 2026
Читать новость
Калейдоскоп

Гороскоп на сегодня, 12 августа, для всех знаков зодиака

12 августа 2026
Читать новость
Агропромкомплекс

Уборочная кампания в Могилевском районе перешагнула экватор: на помощь хлеборобам прибывает техника из соседних районов

11 августа 2026
Читать новость

Рекомендуем