Кожнай птушцы – па хатцы
Праходзіў ён пад эгідай маладзёжнага грамадскага аб’яднання БРСМ і быў прымеркаваны не толькі да Дня птушак, які мы будзем адзначаць 1 красавіка, але і ўвогуле да масавага прылёту пярнатых.
На ўрачыстай лінейцы дырэктар каледжа Г.М.Маліноўскі ўзнагародзіў пераможцаў конкурсу ганаровымі граматамі. А потым змайстраваныя шпакоўні былі прыладжаны на дрэвы на тэрыторыі вучэбнай установы і ў заасадзе.
…На розныя лады птушкі вітаюць вясну. І няхай у кожнай з іх будзе свая хатка!
Наталля Кулакова.
Фота Алены САВІЦКАЙ.
Глядзець фоторэпартаж мерапрыемства: