Самая старажытная кніга, якая сёння існуе на Магілёўшчыне, прадстаўлена на выставе “Адвечных кніг жывыя душы”

Выстава адкрылася ў абласным краязнаўчым музеі імя Е.Р. Раманава.

Экспазіцыя аб’ядноўвае ўні-кальныя музейныя прадметы, творы знакамітых дзеячаў навукі і культуры, шырока распаўсюджаныя выданні, характэрныя для сваёй эпохі.

Тут змешчана самая старажытная кніга, якая сёння існуе на Магілёўшчыне. Гэта выда-дзеныя ў 1590 годзе на польскай мове Якубам Вуекам “’Кароткія каталіцкія казанні на кожны тыдзень і кожнае свята на працягу года…”.

Шэраг экспанатаў прысвечаны творчасці знакамітых дзеячаў беларускай гісторыі і культуры: Адама Міцкевіча, Вікенція Сыракомлі, Францішка Багушэвіча, класікаў беларускай літаратуры — Янкі Купалы I Якуба Коласа, а таксама іх паслядоўнікаў — Максіма Танка, Уладзіміра Караткевіча, Васіля Быкава, Алеся Адамовіча, Ніла Гілевіча і іншых савецкіх беларускіх пісьменнікаў, сучасных навукоўцаў і літаратараў.
Выстава прэзентуе неардынарныя кнігі-веліканы і кнігі-мініяцюры, кнігі-лаўрэаты міжнароднага і нацыянальнага конкурсаў «Мастацтва кнігі».

Прадстаўлена фундаментальная бібліятэка магілёўскай мужчынскай гімназіі. Яна знаёміць з выданнямі, якія дапамагалі ў XIX -пачатку XX ст. выкладчыкам даваць сваім выхаванцам класічную адукацыю.

Последние новости

Калейдоскоп

Гороскоп на сегодня, 21 апреля, для всех знаков Зодиака

21 апреля 2026
Читать новость
Калейдоскоп

Уникальный белорусский биочип для аллергодиагностики проходит регистрационные испытания

20 апреля 2026
Читать новость
Калейдоскоп

Более 200 артефактов представили на выставке «Мой Дагестан» в Могилеве

20 апреля 2026
Читать новость
Спорт

«Днепр» не удержал победу над жодинскими торпедовцами в чемпионате Беларуси

20 апреля 2026
Читать новость
Происшествия

В Житковичском районе в водоеме обнаружили тело женщины

20 апреля 2026
Читать новость
Калейдоскоп

В Могилеве девушка ежедневно обкрадывала подопечного-пенсионера через мобильное приложение

20 апреля 2026
Читать новость

Рекомендуем