Апошняя казка

Ноч за акном. Залатую дарожку
Месяц праклаў у пакой да Марынкі,
Толькі не спіцца маленькай у ложку,
Чуецца голас хворай дзяўчынкі.

«Выратуй, мамка, мне звер прысніўся,
Бег ён за мной, а за ім — хваробы,
У сэрца мне жалам сваім упіўся,
Звер той сябе называў «Чарнобыль».

«Сонейка роднае, спі, супакойся,
Звера прагонім, а з ім — і гора,
Мама з табою — нічога не бойся,
Лепей паслухай вось казку пра мора:

У далёкай краіне, дзе сонца ў дазоры,
Дзе воблакі-перынкі ў небе гуляюць,
Раскінулась цёплае сіняе мора —
Над хвалямі белыя птушкі лятаюць.

У неба там лезуць вяршынямі горы,
А ветры — вясеннія песні спяваюць,
Там самыя яркія, цёплыя зоры
Начамі прыветна вачыма міргаюць.
Там кветкі і травы, і дрэвы сябруюць,
А зверы драпежныя злобу губляюць,
Дэльфіны там казку марскую вартуюць,
У госці да мора дзяцей запрашаюць.

Хто бераг той дзіўны аднойчы ўбачыць,
Дзе плешчуцца весела хвалі-карункі,
Ніколі ў жыцці ён ужо не заплача,
Бо дзіўныя мора дае падарункі.

Прыносіць куфэркі ўсім на пацеху,
Напоўнены Радасцю, Шчасцем і Ласкай,
Адзін з іх паўнюткі вясёлага смеху,
Другі са здароўем ці з добраю
казкай».

Вочкі заплюшчыла. Вось яно, мора,
У небе блакітным птушкі спяваюць.
Колькі тут сонца, цяпла і прастору!
Вось і дэльфіны яе сустракаюць.

Лашчацца хвалі да ножак дзяўчынкі,
Плешчуцца рыбкі, чашуйкамі ззяюць,
У моры яны, нібы зоркі-іскрынкі,
Дзесьці з’явіліся, потым знікаюць.

Раптам на хвалі вялікай, срэбнай
Мора куфэрачкаў мноства выносіць:
«Выберы тое сабе, што патрэбна», —
Шэпча дзяўчынцы, ласкава просіць.

Крыкнула: «Мамка, глядзі, вось
Здароўе!»…
Ды ручка худзенькая раптам упала…
Прапала і мора, і сонца… Бязмоўе…
3 нявіннай усмешкай дзіця памірала.
Святлана ДЗЯДУШКА.

Последние новости

Калейдоскоп

Гороскоп на сегодня, 17 мая, для всех знаков Зодиака

17 мая 2026
Читать новость
Молодежь

В Могилевском агролесотехническом колледже им. К.П. Орловского прошел областной конкурс трактористов-машинистов среди школьников

16 мая 2026
Читать новость
Молодежь

В Могилевском агролесотехническом колледже имени К.П. Орловского прошел открытый Международный турнир «Вершина мастерства»

16 мая 2026
Читать новость
Главное

«Веселые старты» в ФОКе «Восход» собрали семьи Могилевского района

16 мая 2026
Читать новость
Калейдоскоп

Гороскоп на сегодня, 16 мая, для всех знаков Зодиака

16 мая 2026
Читать новость
Общество

Профилактика, память, человечность: специалисты Могилевского районного центра социального обслуживания населения приняли участие в акции ко Дню памяти жертв СПИДа

15 мая 2026
Читать новость

Рекомендуем