Па старонках гісторыі
* Ваенныя сілы рускай арміі камплектаваліся з рэкрутаў многіх народаў Расіі, у тым ліку і беларусаў. Служылі беларускія рэкруты ў 3-7, 11, 12, 14-18, 21, 23 і 27-й пяхотных дэвізіях, якія ўваходзілі ў склад армій Барклая-дэ-Толi і Баграціёна, і прынялі на сябе галоўны цяжар ваенных дзеянняў, у тым ліку – Барадзінскай бітвы.
Напалеон браў штурмам гарады: Вільню, Віцебск, Мінск. І якраз у Віцебску вырашыў, што кампанія 1812 года ўжо завершана.
* Бітва каля вёскі Салтанаўка ўвайшла ў гісторыю як адна з самых маштабных у вайне 1812 г. Французы імкнуліся да Масквы, рускія войскі спрабавалі спыніць ворагаў. У баі ніхто не перамог. Як вядома, у ім загінулі па разных падлiках ад трох да пяцi тысяч французаў і дзве з паловай тысячы рускіх салдатаў.
*Насельніцтва Беларусі неадназначна аднеслася да напалеонаўскай акупацыі. Шляхта марыла аб аднаўленні Вялікага Княства Літоўскага, а сяляне спадзяваліся на адмену прыгоннага права. Таму пэўная частка беларусаў, асабліва ў пачатку вайны, успрымала прыход Напалеона як вызваленне. 19 чэрвеня (1 ліпеня) 1812 г. Напалеон даў загад аб стварэнні Часовага кіраўніцтва ВКЛ.
Па матэрыялах
iнтэрнэт-сайтаў.
(Працяг будзе)