«Проста пішуць… і так шчыра…»

«У Беларусі ёсць два паэты: Якуб Колас і Янка Купала — вельмі цікавыя хлопцы… Проста пішуць, так ласкава, сумна, шчыра…». Гэта словы з ліста М. Горкага М.Кацюбінскаму.

Пабываўшы ў Магілёўскім абласным тэатры лялек на пастаноўцы камедыі Янкі Купалы «Паўлінка», мы яшчэ раз у гэтым упэўніліся. Талент Янкі Купалы выяўляецца не толькі ў здольнасці лёгка і вобразна пісаць паводле ўласных успамінаў, але і заўважаць, запамінаць шматлікія жыццёвыя падрабязнасці. Гэта было яскрава бачна ў пастаноўцы камедыі тэатрам лялек. Хоць камедыя нам, гледачам, была прадстаўлена ў скарачэнні, але ж немагчыма было не заўважыць яркі нацыянальны каларыт, сакавіты народны гумар, на які рэжысёр не мог не звярнуць нашай увагі.

Спектакль нам вельмі спадабаўся. Хочацца сказаць вялікі дзякуй рэжысёру і артыстам Магілёўскага абласнога тэтра лялек за такую арыгінальную пастаноўку камедыі «Паўлінка», якая дазволіла нам яшчэ раз упэўніцца ў велічнасці асобы Янкі Купалы і па моцы літаратурнага таленту, і па творчай рэалізацыі гэтага таленту.

Анастасія Шаўцова,
Вікторыя Шаўцова, Аліна Пускова,
вучні ДУА «Хонаўскі НПК ДС-СШ».

Последние новости

Общество

МАРТ: новые подходы к ассортиментным перечням не приведут к сокращению импорта

7 сентября 2026
Читать новость
Общество

МАРТ Беларуси представило научно-практический комментарий к Закону «О противодействии монополистической деятельности и развитии конкуренции»

7 сентября 2026
Читать новость
К сведению граждан

Начальник отделения по гражданству и миграции Могилевского РОВД Алеся Старосветская проведет прямую линию 8 сентября

7 сентября 2026
Читать новость
Власть

«Работает неплохо». Лукашенко оценил деятельность белорусского парламента

7 сентября 2026
Читать новость
Общество

Минчанин в интернете отрицал геноцид белорусского народа, дело направлено в суд 

7 сентября 2026
Читать новость
Общество

Ограничения на посещение лесов действуют в 17 районах Беларуси

7 сентября 2026
Читать новость

Рекомендуем