Гісторыя студэнцкага руху будаўнічых атрадаў налічвае амаль паўвека. Пачалася яна ў 1963 годзе, калі моладзь стала прымаць актыўны ўдзел у вялікіх будоўлях саюзнага на той час значэння.
Навучэнцаў і ўсіх удзельнікаў урачыстасці віталі намеснік старшыні райвыканкама, начальнік Магілёўскага раённага штаба для каардынацыі дзейнасці студэнцкіх атрадаў В.К.Яленскі, начальнік аддзела па справах моладзі А.М.Купцова, першы сакратар райкамітэта грамадскага аб’яднання “БРСМ” М.А. Чахоўская, ветэраны студэнцкага руху, прадстаўнікі сельгаспрадпрыемстваў.
Уручаючы сімвалічныя пуцёўкі — накіраванні на працу, В.К.Яленскі адзначыў, што справа, якая даручана маладым людзям, патрабуе ад кожнага з іх адказнасці, ініцыятыўнасці і стараннасці. Намеснік старшыні райвыканкама нагадаў таксама аб неабходнасці прытрымлівацца правіл тэхнікі бяспекі падчас выканання работ і пажадаў рабятам поспехаў, аптымізму, натхнення ў працы.
Наказы маладым далі іншыя госці мерапрыемства. Свае пажаданні студэнтам адрасаваў дырэктар Магiлёўскага агралесатэхнічнага каледжа Г.М.Маліноўскі.
У добры шлях, моладзь! І няхай гэта лета падорыць незабыўныя ўражанні і працоўную рамантыку.
Наталля Чабан.
Здымкі Алены Савіцкай.