Галасуем за нашых!

У горадзе Мінску адбыўся Нацыянальны тэлевізійны конкурс аматарскіх музычных калектываў мастацкай самадзейнасці «Песні маёй краіны», у якім прынялі ўдзел прадстаўнікі з усіх абласцей рэспублікі.

У ліку фіналістаў конкурсу і вакальны ансамбль «Макулінка» Цэнтра культуры Магілёўскага раёна.

У снежні пераможцы сярод фіналістаў будуць вызначаны шляхам галасавання тэлегледачоў, таму спадзяемся, што жыхары нашага раёна актыўна падтрымаюць сваіх артыстаў.

Алег ДЗЯТЛАЎ.

Добавить комментарий